Міхаіл Жамчужны: " Мая справа — суцэльная фальсіфікацыя..."

Грамадская актывістка Ганна Шапуцька атрымала ліст ад палітвязня-праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага, заснавальніка праваабарончай арганізацыі "Платформа інавэйшн". Міхаіл перадае усім вялікую ўдзячнасць за падтрымку і піша:



фота vitebskspring.org


" ...Уже неделю читаю материалы дела. Сплошная фальсификация и противоречия. Попробую на суде этим воспользоваться. По Закону меня осудить невозможно, но для них закон не писан. В любом случае я буду гордиться тем, что сделал. Невзирая на все провокации, мне удалось добиться своей цели....

Попытались с меня взять подписку о неразглашении материалов дела, но я отказался. То, что твориться должны знать люди.

Суд через месяц-полтора, скорее закрытый будет. Я трымаюсь достойно. Опротестовал несанкционированное изъятие писем в областную прокуратуру, та направила у УДИН. Жду расследования. За это мне в СИЗО-2 вынесли взыскание, которое я тоже опротестовал, как "преследование за критику"Вчера подложили при обыске в мой ботинок лезвие от бритвы. Жду очередного взыскания. Подробности сообщу по результатам. Настроение боевое, все зеки смеются от этой мышиной возни, всячески поддерживают...".

Нагадаем, пра арышт Міхаіла Жамчужнага ў жніўні мінулага году паведамлялася на сайце інфармацыйна-асветніцкай ўстановы «Платформ інавэйшн».

"Колішні дацэнт Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта, вынаходнік, кандыдат тэхнічных навук, аўтар некалькіх навуковых манаграфій і распрацовак, быў арыштаваны неўзабаве пасля працэсу над дырэктарам «Платформы» Андрэем Бандарэнкам. Аднак пра арышт стала вядома толькі праз некалькі месяцаў, недзе напрыканцы кастрычніка. У «Платформу» гэтыя звесткі прыйшлі ад ужо асуджанага на той момант Бандарэнкі. Той нібыта перадаў, што да яго (Бандарэнкі) на «Валадарку» адмыслова прыязджалі паразмаўляць ці то з Віцебскага следчага камітэта, ці то з КДБ. Адвакат, на якога выйшлі праваабаронцы "Платформы", падрабязнасці справы Жамчужнага тлумачыць адмовіўся ў сувязі з падпіскай аб неразгалошванні, — паведамляе Радыё Свабода. — Міхаіл Жамчужны абвінавачваецца паводле некалькіх вельмі сур’ёзных артыкулаў КК Беларусі — арт.376 (ч.1, ч.2), арт.375 (ч.1), арт.431 (ч.1, ч.2). Гэта наўмыснае выдаванне службовых сакрэтаў, незаконнае набыццё (выраб) сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама даванне хабару".

За кратамі Міхаіл Жамчужны ўжо другі раз: з 2007 па 2012 гады ён адбываў пакаранне паводле эканамічнай справы, ініцыяванай супраць яго ў час працы ў Віцебскім тэхналагічным універсітэце. Пасля вызвалення ён выйшаў на актывістаў «Платформы» і выказаў жаданне з імі супрацоўнічаць.

Каментаваць