Мікола Баўсюк: Дарогі не робяць, каналізацыю не праводзяць, а людзей падманваюць

У Гродзенскім раёне ў аграгарадку Капцёўка сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі збіраюць подпісы за тое, каб палепшыць стан дарог.


 “На новых вуліцах, якія пабудавалі, практычна немагчыма праехаць”, — адзначыў каардынатар аргкамітэту БХД па Гарадзенскай вобласці Мікола Баўсюк.

Улады кажуць, што на новых вуліцах будуць праводзіць каналізацыю, але, адзначае Мікола Баўсюк, нават у Гродна ў такіх месцах каналізацыю не праводзяць, а ствараюць асабістыя ямы.

“Дарогі не робяць, каналізацыю не праводзяць, а людзей падманваюць”, — падкрэсліў каардынатар.

bchd.info

Каментаваць