Міліцыя папярэджвае арганізатараў мерапрыемства ў Парэччы

У суботу, 14 чэрвеня, супрацоўнікі Слонімскага РАУС наведалі кватэры некалькіх сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, якія ў нядзелю, 15 чэрвеня, збіраюцца на ўшанаванне памяці аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча і яго паплечнікаў у вёсцы Парэчча Слонімскага раёну.



У прыватнасці, супрацоўнікі міліцыі пабывалі ўжо на кватэрэх Івана Шэгі і Івана Бедкі і папярэдзілі іх, што падобныя мерапрыемствы нельга праводзіць.
 
 
 Іван Шэга падобную сітуацыю пракаментаваў нашаму карэспандэнту так: “На могілках у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна знаходзіцца мемарыяльны знак, прысвечаны Міхалу Валовічу. Мы там штогод летам ушаноўваем памяць паўстанцаў 1830-1831 гадоў. Таму і сёлета гэта мерапрыемства адбудзецца пры любым надвор’і і нам ніхто не мае права забараніць ушаноўваць памяць змагароў за родную Беларусь. Таму я яшчэ раз запрашаю беларусаў на наша мерапрыемства.  Збор у нядзелю, 15 чэрвеня, у 11 гадзін у цэнтры Слоніма каля кінатэатра "Мір" насупраць Спаса-Праабражэнскага сабора. Адтуль нас завязуць у Парэчча і потым прывязуць назад у Слонім”.

Каментаваць