«Міліцыянты і турма з’елі майго сына»

У Жодзінскай турме №8 сёння раптоўна памёр случчанін Ігар Барбашынскі, справу якога аб злосным непадпарадкаванні міліцыянтам пры выкананні службовых абавязкаў, супраціве і збіцці супрацоўнікаў РАУС другі месяц разглядае суд Слуцкага раёна.
Фота SPUTNIK/ВІКТАР ТАЛОЧКА

Фота SPUTNIK/ВІКТАР ТАЛОЧКА


Нагадаем абставіны справы, якая прывяла 37-гадовага мужчыну да турмы і смерці.

У канцы сакавіка Ігар разам з братам Іванам, пасля наведвання начной кавярні былі затрыманы міліцыянтамі па дарозе дадому. Іх абвінавацілі ў тым, што яны былі нецвярозымі ў грамадскім месцы. Хлопцаў даставілі ў медвыцвярэзнік.

Назаўтра да медвыцвярэзніка была выклікана хуткая медыцынская дапамога, якая адвезла братоў у паліклініку. Рэнтгенаўскія здымкі паказалі пералом рабрын, таксама былі зафіксаваны шматлікія гематомы. Пасля таго, як случчане напісалі заяву ў Слуцкі РАУС аб збіцці іх міліцыянтамі, яны даведаліся, што супраць іх распачата крымінальная справа аб гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Праз два месяцы, у чэрвені 2016 года, Барбашынскія былі затрыманыя і да суда змешчаны ў Жодзінскі следчы ізалятар.

У жніўні адбыліся тры судовыя пасяджэнні, падчас якіх абставіны справы для міліцыянтаў склаліся не лепшым чынам. Судовы разгляд справы да гэтага часу не скончаны, абвінавачаныя запрасілі дадатковыя адмысловыя экспертызы, якія, на іх думку, маглі б даказаць адсутнасць гвалтоўных дзеянняў супраць супрацоўнікаў РАУС.

І вось адзін з братоў не дачакаўся судовага выраку — раптоўна памёр.

Размаўляць з маці, Галінай, было вельмі цяжка. Жанчыну душылі слёзы. «20 верасня, каля дзевяці гадзін раніцы мне патэлефанавалі з жодзінскай турмы, сказалі, што памёр мой сын, і далі нумар тэлефона для сувязі. Ніякіх прычын і абставін смерці не паведамілі. Сказалі толькі, што трэба прыязджаць заўтра — забіраць цела. Я крычала ў тэлефон — як гэта памёр? Ён жа такі здаровы быў, маёр у адстаўцы, былы ваенны, займаўся спортам, амаль не нічым не хварэў? Што здарылася? У адказ — ніякай інфармацыі», — кажа жанчына.

Маці лічыць, што «яе сына з’елі міліцыянты і турма».

Прычыны смерці пакуль застаюцца не вядомымі. Заўважым толькі, што гэта ўжо не першая смерць абвінавачваемых і падсудных у жодзінскай турме.


Абмеркаванне:

  • Аліса
  • 2016-09-21 15:11:58
Няма нашай міліцыі ніякага даверу. Любая подласць можа імі быць ужыта, калі трэба закрыць ад віны саміх сябе і начальства мясцовае.
  • Яна
  • 2016-09-21 17:02:47
когда в нашей стране закончатся такие нарушения со стороны милиции, что-то уж очень много смертельных случаев, скоро будет страшно выходить на улицу или в гости из-за наших "правооохранителей"
  • ПАША
  • 2016-10-02 17:26:34
Анекдот знаете? Маленький мальчик подбегает к гражданскому мужчине: _Дяденька, помогите, там милиционер стоит.
А ведь это правда. Расплодилось столько, что уже батальонами по стране ходят. А ведь мы этих мразей кормим, одеваем и содержим.
  • ПАША
  • 2016-10-02 17:18:13
Это не нарушения, а преступления, которые скрывают. Эти безграмотные мусорята настолько обнаглели, что ведут себя по отношению к гражданам как фашисты, эсэсовцы. ЗОНДЕР КОМАНДА СС. И такие же только рангом выше их покрывают. Им руководство страны развязало руки и позволило творить все что угодно. По этому с ними бороться нужно только силовыми методами, методами беззакония. Просто народ должен собраться весь полностью против них.
  • нина
  • 2016-11-25 04:30:26
Кто убивает будет сам убит......может быть в этой жизни а в следующей точно.....Высшие Силы всё отдают назад не больше и не меньше ровно столько же .На Небесах идёт запись называется Плёнка Жизни и всё что человек творил записалось на Плёнку.Когда человек умирает и душа возвращается в Тонкий Мир Плёнку Жизни просматривает Высший Суд и назначает за содеянное наказание ..


















Каментаваць