Міліцыянты сарвалі прагляд фільму ў пераходзе

Сёння а сёмай вечара меўся адбыцца чарговы прагляд «фільма ў пераходзе». У пераходзе пад мостам каля галоўнага ўваходу ў Парк Горкага збіраліся паглядзець фільм «Пісьменнікі свабоды», аднак імпрэзе перашкодзілі міліцыянты. 



Ініцыятыва калектыўнага прагляду фільмаў на сацыяльную тэматыку ў сталічных падземных пераходах стартавала летам гэтага году і дасюль не выклікала цікаўнасці ў супрацоўнікаў міліцыі. Аднак сёння мірнае суіснаванне праваахоўных органаў і тых, хто жадаў глядзець фільмы нетрадыцыйным спосабам, скончылася. З-за ўмяшання міліцыянтаў сеанс нават не пачаўся. Каля 25 чалавек былі затрыманыя «для высвятлення асобы», у тым ліку двое журналістаў «Белсата».

Каментаваць