Мінгарвыканкам абяцае 15 тысяч даляраў за ролік пра Мінск

Адпаведная прапанова размешчаная на сайце дзяржаўных закупак.



Паводле умоваў закупкі, выканаўца павінен зрабіць прэзентацыйны ролік пра дзелавыя і турыстычныя магчымасці Мінска. Удзельнічаць у конкурсе могуць толькі ІП альбо юрыдычныя асобы, якія маюць досвед выкананне падобных замоваў не менш за тры гады. Акрамя гэтага, неабходна прадставіць рэкамендацыі і пералік усіх выкананых замоваў за апошні год.

Замоўцам закупкі выступае Упраўленне бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама. Кошт закупкі складае 150 мільёнаў беларускіх рублёў.

Працы прымаюцца з 1 па 20 лістапада. Падрабязней азнаёміцца з умовамі конкурсу можна тут.

Каментаваць