Мінгарвыканкам не дазволіў пенсіянерам пікетаванне ў цэнтры сталіцы

Мінгарвыканкам не дазволіў пенсіянерам правесці пікет у цэнтры сталіцы. Пра гэта намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенкі паведаміў заяўнікам сваім лістом ад 24 сакавіка.



Тамара Сяргей


У заяўцы ад 16 сакавіка 9 асобаў сталага веку — актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з розных рэгіёнаў краіны прасілі ўлады Мінска даць дазвол на правядзенне 31 сакавіка ў цэнтры сталіцы пікетавання з колькасцю ўдзельнікаў да 15 чалавек.

Мэта акцыі — прыцягненне ўвагі грамадства і дзяржавы да парушэння канстытуцыйнага права грамадзянаў на атрыманне адказаў па сутнасці пытанняў, пастаўленых у скаргах грамадзянаў у органы суду і пракуратуры, а таксама да бяздзеяння кіраўніка дзяржавы на абарону канстытуцыйных правоў заяўнікаў. 

Падчас пікетавання меркавалася выкарыстаць плакаты наступнага зместу: “Гульні ў дэмакратыю скончыліся з намі 11 кастрычніка”, “Патрабуем ад чыноўніцтва выканання Канстытуцыі краіны!”, “Чыноўнікі і дэпутаты схаваліся ад народа за плотам адпісак”.

Сваю адмову Ігар Карпенка матываваў тым, што заяўка грамадзянаў “не адпавядае патрабаванням артыкулу 9 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

У каментары НЧ юрыстка Тамара Сяргей зазначыла, што артыкул 9 закона аб масавых мерапрыемствах накладае на грамадзянаў адпаведныя абмежаванні наконт месца і часу правядзення пікетавання. “Аднак спадар Ігар Карпенка ў сваёй адмове канкрэтна не назваў патрабаванні артыкулу 9 закона, якія мы парушылі. Таму ягоную адмову лічым незаконнай і неабгрунтаванай”, — падкрэсліла Тамара Сяргей.  

                                                           

Абмеркаванне:

  • Коваленко
  • 2016-03-29 09:58:17
В отличии от чиновников Мингорисполкома, мы очень любим свою страну, уважаем Конституцию нашей Родины, поэтому, подчиняться незаконным решениям чиновника и выполнять их, значит не уважать себя.
  • законопослушный
  • 2016-03-29 12:30:13
Всё правильно! Любое решение чиновника, которое противоречит Конституции страны никто не обязан выполнять, тем более, что отказ не соответствует требованиям закона. Пикет разрешён законом!
  • Санкевич
  • 2016-03-29 21:41:33
Власти за то разрешили пикет у дома Шушкевича и разрешения не надо было брать? Вот это правовое государство???

Каментаваць