Мінінфарм карае незалежныя СМІ

Пісьмовыя папярэджанні атрымалі ўладальнікі рэсурсаў nn.by і ej.by ад Міністэрства інфармацыі 2 сакавіка.



На сайце Мінінфармыцыі паведамляецца, што ej.by папярэдзілі за публікацыю «Беларускае войска комплексна правяраюць на боегатоўнасць», у якой ідзе гаворка пра мерапрыемствы па праверцы боегатоўнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым публікацыя суправаджаецца фатаграфіяй нямецкай тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны. Мінінфарм лічыць, што такая кампіляцыя тэксту і фатаграфіі дыскрэдытуе Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.


Сайту nn.by вынеслі папярэджанне за публікацыю «У Беларусі чырвоны ўзровень дэмаграфічнай небяспекі: штогод «вымірае» райцэнтр». «Дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, што пацвярджаецца статыстычнымі дадзенымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, размешчанымі на інфармацыйным рэсурсе http://belstat.gov.by/. Падобная недакладная інфармацыя ў артыкуле nn.by дыскрэдытуе выніковасць дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі», гаворыцца на сайце Мінінфарма.  

Мінінфарм таксама паведамляе, што ў перыяд з 1 сакавіка 2015 г. да 1 сакавіка 2016 года ім быў абмежаваны доступ да 46 сайтаў.

Каментаваць