Мінск запаліўся сінім!

2 красавіка Мінск упершыню далучыўся да міжнароднай акцыі «Запалі сінім!», якая прысвечана Сусветнаму дню інфармавання аб праблеме аўтызму. Увечары шэраг буйных будынкаў сталіцы памянялі колер падсветкі. Штогадова акцыя праходзіць у болей чым 600 гарадах свету.



Сіні колер — гэта сімвал барацьбы з праблемамі аўтызму — парушэння развіцця, якое ўплывае на камунікацыю і адносіны з іншымі людзьмі. Падсветка крупных сталічных будынкаў стала сіняй у знак увагі да праблемы аўтызма і салідарнасці за асаблівымі людзьмі. Больш за ўсё “сініх будынкаў” у Мінску можна было пабачыць на праспектах Пераможцаў і Незалежнасці.


Падтрымала акцыю і такая кампанія як “Velcom”. Плакаты з сінім лагатыпам сустракалі наведвальнікаў у 85 цэнтрах па ўсё краіне. Кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый Velcom Вячаслаў Смірноў перад заменай падсветкі галоўнага офіса на сіні колер падзяліўся: “Непасрэдна перад акцыяй мы цэлых два тыдні пра яе толькі і рабілі што казалі. А сёння мы дзейнічаем. Сваёй акцыяй мы хочам прыцягнуць увагу не дзяцей з аўтызмам, а ўсіх астатніх беларусаў, каб тыя змянялі свае адносіны да праблемы. Бо час дзейнічаць ужо прыйшоў!”.


Кнопку на пульце кіравання, дзякуючы якой падсветка памяняла свой колер на сіні, націснуў асаблівы хлопчык Ілля Якаўлеў. Ён даў старт акцыі па ўсім горадзе.


У межах далучэння Беларусі да Сусветнага дня інфармавання аб праблемах аўтызму 2 красавіка ГА “Крылы анёлаў” зладзіла інклюзіўны забег, у якім удзельнічалі і асаблівыя дзеці.


Арганізатарамі далучэння Беларусі да Сусветнага дня інфармавання аб аўтызме выступілі мабільная кампанія “Velcom”, ГА “Дзеці.Аўтызм.Бацькі”, “Крылы Анёлаў”.

 



Каментаваць