Мядзельцы сабралі шэсць мільёнаў рублёў для Пеці Надточага

Дабрачынная выстава работ мінскага майстра-дызайнера шыцця з абрэзкаў Алены Мацяш сабрала каля шасці мільёнаў рублёў для вілейскага хлопчыка Пеці Надточага. Выстава працуе амаль месяц у музеі народнай славы.

— Вялікі дзякуй усім неабыякавым людзям, якія спачуваюць чужой бядзе, — гаворыць дырэктар музея Святлана Чарняўская. — Мы вельмі задаволеныя, што адгукнулася столькі мядзельцаў. Яны прыходзілі і пыталіся, колькі часу выстава будзе працаваць, каб прыйсці яшчэ раз.

На выставу прыходзілі звычайныя мядзельцы, індывідуальныя прадпрымальнікі, некаторыя прыносілі па 50–100 тысяч рублёў. Прыходзілі калектыўна — гімназія, школы, аптэка, пошта, банк і іншыя арганізацыі далучыліся да дабрачыннай акцыі. Мядзельская бальніца пералічыла мільён дзвесце рублёў на лячэнне хворага на булёзны эпідэрмаліз вілейскага хлопчыка.

Даведка: Булёзны эпідэрмаліз — рэдкае генетычнае захворванне. Людзей, якія пакутуюць на яго, называюць "людзі-матылькі": іх скура вельмі далікатная, як крылцы матылька. Пры найменшым дотыку яна траўмуецца. Жыццё становіцца бесперапыннай барацьбой з ранамі.

Паводле “Рэгіянальнай газеты

Каментаваць