Мядзведзеў адмовіўся выконваць патрабаванні мітынгу на Балотнай, але абяцае заняцца парушэннямі

На наступны дзень пасля найбуйнейшага ў гісторыі Расіі мітынгу супраць парушэнняў на выбарах у Дзярждуму прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў сказаў, што не згодзен ні з лозунгамі, ні з патрабаваннямі мітынгоўцаў.

"Я не згодны ні з лозунгамі, ні з заявамі, што прагучалі на мітынгах" — напісаў Мядзведзеў на сваёй старонцы ў Facebook.

"Паводле Канстытуцыі грамадзяне Расіі маюць свабоду слова і свабоду сходаў. Людзі маюць права выказваць сваю пазіцыю, што яны ўчора і зрабілі. Добра, што ўсё прайшло ў рамках закона", — сказаў Мядзведзеў.

Удзельнікі мітынгу на Балотнай вызначылі пяць патрабаванняў уладам: адстаўка кіраўніка ЦВК Уладзіміра Чурава і расследаванне яго дзейнасці, адмена вынікаў мінулых парламенцкіх выбараў, прызначэнне новых сумленных выбараў, расследаванне ўсіх фактаў фальсіфікацыі вынікаў выбараў на кожным асобным участку, і змяненне закона аб рэгістрацыі палітычных партый, што дазволіць зарэгістраваць усе апазіцыйныя партыі.

Мядзведзеў пры гэтым адзначыў, што, нягледзячы на ​​тое, што ён не згодны з гэтымі патрабаваннямі, "тым не менш было дадзена даручэнне праверыць усе паведамленні з выбарных участкаў, якія датычацца выканання заканадаўства аб выбарах».

Паводле расійскай прэсы

Каментаваць