МНС ініцыюе забарону продажу пладова-ягадных він і вінных напояў у Мінску

МНС ініцыюе забарону продажу пладова-ягадных він і вінных напояў у Мінску
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі ініцыюе забарону продажу пладова-ягадных він і вінных напояў у Мінску. Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Руслан Ліхаманаў.
Паводле яго слоў, адпаведная прапанова па правядзенні ў выглядзе эксперыменту гэтай акцыі адпраўлена ў Мінгарвыканкам. Ён выказаў надзею, што ў хуткім часе станоўчае рашэнне будзе прынята.

"На жаль, сёлета колькасць загінулых людзей на пажарах па прычыне алкагольнага ап'янення ўзрасла і складае 76% ад усіх загінулых", — зазначыў Ліхаманаў.

"Мясцовымі органамі ўлады падтрымліваецца ў большасці выпадкаў ініцыятыва МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя і іншых дзяржорганаў па ўвядзенні ў рэгіёнах забароны на продаж або абмежавання продажу пладова-ягадных він і вінных напояў", — зазначыў Ліхаманаў. Паводле яго слоў, зараз гэта ініцыятыва падтрымана ў 14 раёнах Гродзенскай вобласці, трох — Мінскай і двух — у Брэсцкай.

"Вынік відавочны: у 15 з 19 раёнаў, дзе такая забарона ўведзена, у перыяд яе дзеяння гібель людзей ад пажараў не зарэгістравана", — падкрэсліў Ліхаманаў.

Ён таксама паведаміў, што МНС праводзіць комплекс мер па павышэнні бяспекі цыгарэт, неасцярожнае абыходжанне з якімі таксама з'яўляецца прычынай пажараў у жылым сектары. За апошнія пяць гадоў адбылося больш як 12 тысяч такіх пажараў (27% ад усёй колькасці), у іх загінулі прыкладна 3,9 тысячы чалавек (71% ад загінулых). "Сёння ўжо ўнесены змяненні стандартаў па вытворчасці і выпрабаванні цыгарэт з нізкай узгаральнай здольнасцю", — паведаміў прадстаўнік МНС.

Па ініцыятыве беларускага боку ўнесены прапановы па ўключэнні такога паняцця, як цыгарэта з нізкай узгаральнай здольнасцю, у тэхнічны рэгламент Мытнага саюза. Таксама прапанавана зрабіць абавязковай умовай нанясенне на пачкі папераджальнага надпісу аб пажарабяспецы пры курэнні.

Марына Носава, БелаПАН
 
Каментаваць