Моладзь БНФ запускае акцыю «Мы – Беларусь!»

Моладзь БНФ у адказ на акцыю камуністаў распачала акцыю "Мы — Беларусь!". Акцыя ладзіцца, каб паказаць, што наша гісторыя вельмі багатая і старажытная, і што самае каштоўнае, што ў нас ёсць на сённяшні дзень — гэта незалежнасць нашай краіны.


“Камуністычная партыя Беларусі і яе моладзевая арганізацыя правялі мітынг "Мы — СССР" і запусцілі акцыю сэлфі #Я_СССР, — адзначае Моладзь БНФ на сваім сайце. — Яны публічна выступілі за адраджэнне краіны, якой не існуе ўжо 25 гадоў, і за знішчэнне Рэспублікі Беларусь — нашай Радзімы і Айчыны нашых продкаў. Нам вельмі дзіўна, што дзяржаўныя органы Беларусі не палічылі патрэбным звярнуць увагу на гэты правакатыўна антыдзяржаўны чын”.

Моладзь БНФ адзначае, што нашая Радзіма — гэта Рэспубліка Беларусь. І нашая гісторыя — гэта Полацкае княства, Турава-Пінскае княства, Вялікае Княства Літоўскае, БНР і БССР. І заклікае паказаць, што наша гісторыя вельмі багатая і старажытная, і што самае каштоўнае, што ў нас ёсць на сённяшні дзень — гэта НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ нашай краіны.

Моладзь БНФ запускае акцыю "Мы — Беларусь!" і заклікае рабіць фатаздымкі “каля помнікаў выбітных беларусаў, нашых старажытных замкаў і палацаў і г.д. Рабіце такія фатаздмкі разам з сябрамі, адныя і выкладайце ў сацыяльныя сеткі з хэштэгам #Я_Беларусь і рабіце невялікае апісанне пра фота, чаму незалежнасць вельмі каштоўная рэч для вас, чаму вы любіце Беларусь, а таксама заклікайце сваіх сяброў і знаёмых зрабіць гэта. Таксама можаце раздруковаваць ці намаляваць на паперы хэштэг #Я_Беларусь, фатаграфавацца і выкладаць з апісаннем у сацыяльныя сеткі пад гэтым жа хэштэгам. Жыве Незалежная Беларусь!”

Паводле moladz.info

Каментаваць