МУС прапануе адмяніць крымінальную адказнасць за лайкі пад порна

МУС Беларусі прапануе змякчыць адказнасць за неўсвядомленыя лайкі пад порна ў інтэрнэце.

Фота – mazyr.by

Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу арганізацыі працы інспекцыяў па справах непаўналетніх галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Віталь Янчына.

Віталь Янчына звярнуў увагу, што ў правапрымяняльнай практыцы фіксуюцца выпадкі, калі карыстальнікі інтэрнэту, у тым ліку непаўналетнія, неўсвядомлена ставяць лайкі пад рознага роду відэа- і фотаматэрыяламі парнаграфічнага характару. Тым самым яны аўтаматычна становяцца даступнымі для іншых, а гэта ўжо ёсць распаўсюд. 

У гэтай сувязі МУС падрыхтавала праект нарматыўнага прававога акту аб некаторай дэкрыміналізацыі распаўсюджвання парнаграфіі ў інтэрнэце.

У міліцэйскім ведамстве прапануюць прыцягваць тых, хто ўпершыню ўчыніў такія правапарушэнні, да адміністратыўнай адказнасці. Крымінальная будзе пагражаць тым, хто здзейсніў іх паўторна на працягу года.

belsat.eu, паводле БелТА


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць