Мужчына набыў тэлефон, а бонусам атрымаў сімвал «Наваросіі» ды свастыку...

Зміцер Антончык набываў тэлефон праз інтэрнэт-аўкцыён Ay.by і вельмі здзівіўся, калі ў дадатак атрымаў два капшучкі на тэлефоны з сімволікай прарасійскіх тэрарыстаў.
фота з facebook Зміцера Антончыка

фота з facebook Зміцера Антончыка

Аб гэтым Зміцер напісаў на сваёй старонцы ў facebook. «Падарунак», як і сам тэлефон, з ягоных словаў прыйшлі з Брэсту. Зразумела, што пра падобныя бонусы сам пакупнік не прасіў, таму і здзівіўся.

На капшчучку злева бачым сімволіку прарасійскіх тэрарыстаў Наваросіі. Справа — пашчу мядзведзя на тле стылізаванай свастыкі і вокліч: «Слава Русі!». Найверагодней, прадавец аднекуль атрымаў падобныя бонусы задарма, таму бясплатна і рассылае пакупнікам разам з набытым таварам. 

А Вы сутыкаліся з нечым падобным? Пішыце ў каментарах!


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Центральный навсегда
  • 2018-06-07 19:12:42
Интересный факт: в этом году георгиевских значительно меньше, чем в предыдущие, а вот у маршрутчиков в Минске - почти в каждой машине. Интересно, сами они, или позиция директора...
  • Лена-праз-калена
  • 2018-06-07 19:14:26
а Вы паслухайце, якую музыку яны слухаюць - і ўсё становіцца на свае мейсцы
  • Val
  • 2018-06-09 22:41:29
>Зміцера

Змітра
  • Litvin
  • 2018-06-09 23:40:13
Дзякуй Богу, з такім не даводзілася сутыкацца! Тут яўна трэба прадаўца-прапагандыста прыцягваць да адказнасці за прапаганду экстрэмізму, тэрарыстычных арганізацый і нацысцкай сімволікі. Гэта нельга пакідаць без увагі.

Каментаваць