Музей КДБ не для ўсіх

Актывістаў "Гавары праўду" не пусцілі ў музей КДБ. Менавіта так можна інтэрпрэтаваць адказ дзяжурнага Брэсцкага абласнога кіравання КДБ на ініцыятыву актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" і іншых дэмакратычных арганізацый, якія паспрабавалі падаць заяўку на калектыўнае наведванне музея дадзенай спецслужбы ў Брэсце.

Не так даўно актывістам стала вядома, што ў будынку Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Брэсцкай вобласці размяшчаецца музей, у экспазіцыі якога захоўваюцца экспанаты, пачынаючы з 1920 года. Экскурсію планавалася правесці 20 снежня, у дзень прафесійнага свята супрацоўнікаў дзяржаўнай бяспекі.

Аднак 6 снежня дзяжурны па ўпраўленні КДБ на пытанне пра ўмовы падачы заяўкі на калектыўнае наведванне музея прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадскасці горада ў досыць карэктнай і добразычлівай форме паведаміў, што пытанне перададзена кіраўніцтву. Таксама высветлілася, што ў будынку гэтай спецслужбы на бягучы момант праводзяцца рамонтныя працы і рэалізаваць калектыўнае наведванне, прынамсі ў гэтым годзе, ніяк не атрымаецца.

Паводле сайта «Віртуальны Брэст»

Каментаваць