Музыкі — за абарону жывёл

Беларускія творцы будуць змагацца за прыняцце гуманнага закона аб абыходжанні з жывёламі. Пра гэта яны заявілі падчас круглага стала, які адбыўся ў Мінску 18 мая.

Ініцыятарам сустрэчы выступіла Беларуская музычная альтэрнатыва. Удзел у сустрэчы ўзялі музыкі Алег Хаменка (гурт “Палац), Ганна Хітрык (гурт «Sunduk») і Сяргей Рудзеня (гурт “Дзявяты міліметр). Ад зоаабаронцаў — арганізацыі “Абаронім жыццё, “Зоасвятло і “Эгіда.

У Беларусі дагэтуль няма закона аб абароне жывёл ад жорсткага абыходжання. Законапраект, які зараз распрацоўваецца міністэрствамі, не задавальняе зоаабаронцаў. Бо зарыентаваны на вырашэнне праблемы бяздомных жывёл шляхам іх адлову. То бок забойства, бо дзяржаўных прытулкаў для жывёл у Беларусі няма.

Прапановы зоаабарончых арганізацый, як было заяўлена на круглым стале, чыноўнікі ігнаруюць. “Мы катэгарычна супраць такога праекту. “Эгіда гатова аж да таго, што мы будзем пікетаваць гэты закон, — заявіла кіраўнік “Эгіды Наталля Бялянава.

Удзельнікі сустрэчы вырашылі накіраваць зварот у дзяржаўныя органы ўлады з патрабаваннем гуманізаваць законапраект і ўключыць у яго распрацоўкі грамадскасць.

Сяржук Лісічонак, прадстаўнік Асамблеі НДА, адзначыў, што і абаронцы жывёл, і дзеячы мастацтва цалкам знайшлі ўзаемаразуменне. Паводле яго словаў, сітуацыя з тым, як зараз рыхтуецца законапраект “Аб абыходжанні з жывёламі, непрымальная.

“У звароце да ўлады будуць выказаны асноўныя палажэнні, якія абураюць шырокія колы грамадскасці, і патрабаванне змяніць іх на цывілізаваныя. А таксама патрабаванне, каб зрабіць дзейнасць працоўнай групы над законапраектам адкрытай. Для таго, каб голас грамадзянскай супольнасці быў і пачуты, і прыняты, — зазначыў Сяржук Лісічонак.

Музыкі выказалі гатоўнасць распаўсюджваць пасланні ў абарону жывёл. І агучваць іх падчас сваіх канцэртаў. “Мы можам артыстаў абысці, яны абавязкова падпішуцца пад зваротам, — сказала Ганна Хітрык. — Усіх знаёмых музыкаў я з задавальненнем абыду. Можам раздаваць улёткі перад канцэртамі і заклікаць падпісвацца гледачоў. Змяшчаць інфармацыю на свае сайты. І таксама мы гатовы ўдзельнічаць у дабрачынных мерапрыемствах".
 
Каментаваць