Музыкі змагаюцца за жывёл

У Мінску 18 мая адбудзецца круглы стол “Культурная супольнасць Беларусі за правы і абарону жывёл.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі зоаабарончых арганізацый “Зоасвятло, “Абаронім жыццё і іншых. А таксама беларускія музыкі, сярод якіх Анна Хітрык, Алег Хаменка, Аляксандр Кулінковіч.

Удзельнікі круглага стала ставяць на мэце прыцягнуць увагу грамадства і дзяржаўных структураў да праблемы бяздомных жывёлаў. Яны азнаёмяцца з сітуацыяй па прыняцціі закона аб жывёлах і ўнясуць свае прапановы ў працоўную групу па падрыхтоўцы закона.

Пачатак мерапрыемства — а 12-й гадзіне ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода. Даведкі па тэлефоне (29) 649 08 88.
 
Каментаваць