Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«Мы робім тое, што мае рабіць дзяржава»

«Малады Фронт» правёў апошнюю талаку ва ўрочышчы Курапаты пад снегам.

Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Курапаты 12 лістапада 2016 г.


На месцы масавых сталінскіх растрэлаў у Курапатах маладафронтаўцы зладзілі апошнюю ў гэтым годзе талаку. Урочышча ўжо застыгла пад снегам. Тэмпература мінусавая, але хлопцаў гэта не спужала.

Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Асноўная праца — вырубка пораслі сярод соснаў ды еляў. Так лес стае чысцейшым і больш светлым. Зноў жа, на вызваленых месцах могуць з’яўляцца новыя крыжы, якія рэгулярна ставяць актывісты.

Уладзь Яроменак. Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Уладзь Яроменак. Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Сяргей Пальчэўскі. Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Сяргей Пальчэўскі. Курапаты 12 лістапада 2016 г.


Працоўны інструмент — сякера, бензапілу сёння прынесці не ўдалося. Адны рубяць, іншыя — носяць ды скідваюць у гурбы. Высечанае галлё з часам прыбяруць леснікі, улетку ж хлопцы палілі яго самастойна.

Як тлумачыць адзін з удзельнікаў прыборкі Уладзь Яроменак, гэта годнае сканчэнне сезону, бо прыборкі трывалі ажно ад вясны. Галоўныя ўдзельнікі — актывісты “Маладога Фронту”, хоць абвесткі выстаўляюцца адкрыта ў сацыяльных сетках і далучыцца можа кожны жадаючы.


“Курапаты для беларусаў — гэта нацыянальны некропаль, распавядае іншы ўдзельнік, Сяргей Пальчэўскі, Прыбіраемся тут, бо калі гэтага не робіць дзяржава, значыць будзе рабіць грамадскасць. Зрэшты, не кожны, як бачым, гатовы ахвяраваць вольным часам для падобнай працы, не атрымліваючы за гэта ніякіх грошаў. Таму для нас каштоўны кожны чалавек, які прыходзіць”.

Своеасаблівай кропкай у гэтым працоўным годзе ў Курапатах сталі партрэты растраляных беларускіх дзеячоў ды літаратараў, якія хлопцы развесілі па дрэвах побач са знакамітай “Крыжовай алеяй”. Кожнае фота акуратна аформленае ў ламінат: каб не папсавала вільгаць.


Калі стане цёпла, праца абавязкова адновіцца, абяцаўць актывісты МФ. Як-ніяк наступны год пройдзе пад знакам сумных 80-х угодак разгулу сталінскага тэрору ў 1937 годзе.


Каментаваць