“Мы яшчэ жывыя. Мы супраць нацызму”

З 25 красавіка па 2 траўня 2013 года дэлегацыя былых непаўнагадовых вязняў фашызму і членаў іх сямей паездзе з місіяй міра ў Францыю і Германію, каб сустрэцца з палітыкамі і грамадскасцю.



“Мы яшчэ жывыя. Мы супраць нацызму”, — з такім заклікам дэлегацыя едзе ў падарожжа па Еўропе.

Сёння ў Беларусі жыве каля 30000 былых вязняў фашызма. Арганізацыі былых вязняў актыўна змагаюцца за свае правы. Іх ініцыятыўная група з 293 чалавек была прасоўвалі стварэнне закона аб “Ахвярах фашыстскага пераследу” у Беларусі. Яны звярталіся да дэпутатаў Нацыянальнага сходу са сваімі прапановамі, і толькі адзінкі з дэпутатаў адказалі на гэтыя лісты. У законе , прынятым у 2009 годзе, пра былых вязняў канцлагераў і гета напісалі як пра ахвяраў “некаторых ваенных канфліктаў”, іх пазбавілі статусу ветэранаў.  

Нагадаем, у Беларусі ў 1993 годдзе была створана Беларуская асацыяцыя былых непаўнагадовых вязняў фашызма (БАБНВФ), у розных гарадах паўсталі арганізацыі і раёныя суполкі былых непаўнагадовых вязняў фашызма. Адна з такіх суполак, Мінская Першамайская арганізацыя адзначыла 14 красавіка свае 20-годдзе.

Мэтай дзейнасці сябраў арганізацыі зрабілася падтрымка сваіх суграмадзянаў, якія перажылі вязненне з  дарослымі, захаванне памяці пра загінулых і перадача праўдзівай інфармацыі пра ахвяраў вайны.

Былыя вязні ўсталёўваюць стасункі народнай дыпламатыі, яны наведвалі чэшскі мемарыял ахвяраў фашызма ў Лідзіцы, ездзілі ў Кракаў і ўскладалі кветкі ахвярам лагера “Асвенцым” (Аўшвіц). З імі разам падарожнічалі школьнікі-валанцёры. Па аповедах былых вязняў удалося выдаць кнігу ўспамінаў жывых сведчанняў ахвяраў вайны.

Яны падтрымліваюць добрыя стасункі з нямецка-беларускім таварыствам сяброўства “Майнц-Мінск”, якое ачольвае фраў Гертруда Брауч. Некалькі разоў хор былых непаўнагадовых вязняў “Лёсы”з Мінска па яе запрашэнню выступаў у Майнцы і Бярліне з канцэртамі.

Каментаваць