Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

"Мы патрыёты, а не найміты". Пікет пад пасольствам Беларусі ў Кіеве

Каля пасольства Беларусі ў Кіеве сабраліся добраахвотнікі, паведамляе "Украінская праўда". Пікетоўцы трымаюць украінскі і бел-чырвона-белы сцяг.



Каля пасольства Беларусі ў Кіеве праходзіць акцыя ў падтрымку беларусаў, якія ваююць на Данбасе за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Добраахвотнікі пад сценамі амбасады трымаюць транспарант з надпісам "Мы патрыёты, а не найміты".

Удзельнікі акцыі патрабуюць спыніць пераслед беларускімі ўладамі тых, хто ваюе, абараняючы тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Перад пачаткам акцыі

Фота www.pravda.com.ua

Каментаваць