МЗС Літвы расчараваны рашэннем мінскага суда па справе Бяляцкага

Міністэрства замежных спраў Літвы глыбока расчараванае сумным рашэннем Мінскага гарадскога суда адхіліць касацыйную скаргу асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і пакінуць у сіле прынятае раней рашэнне суда, якім ён быў асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства.

«Гэта палітычна матываванае рашэнне суда паказвае, што Беларусь выбірае шлях эскалацыі адносін з Еўрапейскім звязам і далейшай самаізаляцыі", - сцвярджаецца ў заяве літоўскага МЗС.

Літва падтрымлівае заяву старшыні Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), намесніка прэм'ер-міністра, міністра замежных спраў і гандлю Ірландыі Імона Гілмара, у якой Беларусь заклікаюць неадкладна вызваліць А. Бяляцкага і іншых актывістаў грамадзянскай супольнасці і палітычных апанентаў. Сказана ў заяве літоўскага знешнепалітычнага ведамства.

ru.DELFI.lt

Каментаваць