МЗС Украіны перадала ноту амбасадзе Беларусі

Трэці па ліку праваабаронца з Украіны стаў персонай non-gtata у Беларусі. Міхаілу Каменеву пры перасячэнні ўкраінска-беларускай мяжы 21 красавіка пастаўлены ў пашпарт штамп “Уезд забаронены. Прычым працягласць забароны не ўказана.


Пры праверцы дакументаў высветлілася, што ўкраінскі грамадзянін знаходзіцца ў "спісе неўязных" у Беларусь.



Трэці па ліку праваабаронца з Украіны стаў персонай non-gtata у Беларусі. Міхаілу Каменеву пры перасячэнні ўкраінска-беларускай мяжы 21 красавіка пастаўлены ў пашпарт штамп “Уезд забаронены. Прычым працягласць забароны не ўказана.


Пры праверцы дакументаў высветлілася, што ўкраінскі грамадзянін знаходзіцца ў "спісе неўязных" у Беларусь.


У Мінск ён ехаў у якасці інфармацыйнага памочніка кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі (яна працуе ў нашай краіне па даручэнні Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі). Міхаіл Каменеў з’яўляецца намеснікам кіраўніка Усеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Фундацыя рэгіянальных ініцыятыў, а таксама сябрам грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны.


Напярэдадні, 20 красавіка, праз мяжу не прапусцілі яшчэ аднаго інфармацыйнага памочніка, Марыну Цапок. Яна таксама была дэпартавана. Яшчэ аднаго памочніка кіраўніка місіі, Максіма Кіцюка, затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы і дэпартавалі 9 сакавіка. А 16 сакавіка ў Мінску міліцыя затрымала кіраўніка місіі, расійскага праваабаронцу Андрэя Юрава. Яго абавязалі пакінуць Беларусь на працягу сутак, а ўезд у краіну яму забаронены да 2013 года. Такім чынам, за паўтара месяцы з Беларусі былі дэпартаваны чатыры праваабаронцы місіі.


У Міжнароднай назіральнай місіі падкрэслілі, што праваабаронцы, знаходзячыся ў Беларусі, дзейнічалі адкрыта. На падставе норм ААН і АБСЕ аб праваабарончай дзейнасці яны ажыццяўлялі маніторынг сітуацыі з правамі чалавека — у адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі, узятымі на сябе Рэспублікай Беларусь.


У распаўсюджаным рэлізе місія адзначае, што даведацца аб ўнясенні ў “спісы неўязных немагчыма загадзя, да перасячэння мяжы. “Прычына і дата занясення ў “спісы афіцыйна не паведамляецца. Таксама, як і не называецца орган, які прыняў рашэнне. Адпаведна, не існуе працэдуры абскарджвання, — гаворыцца ў паведамленні місіі. Дэпартаваныя праваабаронцы расцэньваюць дзеянні ўладаў Беларусі супраць іх як непасрэдную перашкоду працы Міжнароднай назіральнай місіі.


Пасля дэпартацыі Марыны Цапок Міністэрства замежных спраў Украіны перадало ноту амбасадзе Беларусі ва Украіне з запытам даць вычарпальную інфармацыю аб прычыне забароны ўезда ў Беларусь для сваёй грамадзянкі. 
 
 

Каментаваць