Ні на Захад, ні на Усход

Гісторыя са “спісам невыязных з Беларусі становіцца ўсё цікавей і цікавей. Мала таго, што ніхто не можа знайсці адказ на пытанне, хто і за што фарміруе гэты спіс, дык яшчэ і знаходзяцца новыя спосабы абмежавання выезду.

Гісторыя са “спісам невыязных з Беларусі становіцца ўсё цікавей і цікавей. Мала таго, што ніхто не можа знайсці адказ на пытанне, хто і за што фарміруе гэты спіс, дык яшчэ і знаходзяцца новыя спосабы абмежавання выезду.

Цікавая сітуацыя з праваабаронцам Алегам Волчакам. 23 сакавіка ў аддзеле грамадзянства і міграцыі Фрунзенскага РУУС Мінска Волчак атрымаў афіцыйную даведку аб тым, што, паводле рашэння Міністэрства юстыцыі, з 5 сакавіка ён уключаны ў спіс для забароны выезду з Беларусі. Супрацоўнікі міліцыі не змаглі яму растлумачыць, на падставе якой інфармацыі Мінюст уключыў яго ў спіс невыязных, і прапанавалі звярнуцца ва ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама.

“26 сакавіка я звярнуўся ва ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама, каб яны мне растлумачылі, на падставе якой інфармацыі яны мяне ўключылі ў спіс грамадзян, якім часова забаронены выезд з краіны. Супрацоўнікі гэтага ўпраўлення прагледзелі інфармацыйную базу і паведамілі, што я не ўнесены ў гэты спіс, — сказаў Волчак.

Дык унесены Волчак у спіс ці не ўнесены? Дзве супрацьлеглыя даведкі ў яго на руках. І зараз разбірацца з гэтым, пэўна, будзе Мінюст, куды Волчак напісаў скаргу.

Больш цікава атрымалася з першымі “невыязнымі — лідарам АГП Анатолем Лябедзькам, кіраўніком “Справядлівага свету Сяргеем Калякіным і далучыўшымся да іх прэс-сакратаром Андрэя Саннікава Аляксандрам Атрошчанкавым. У ноч з 27 на 28 сакавіка іх знялі з цягніка “Мінск — Масква. Іх удзел у сустрэчы ў Еўрапарламенце папросту быў сарваны.

Зразумела, папулярнасці беларускай уладзе такія дзеянні не дададуць.

А тым часам, здаецца, санкцыі ЕС у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў пачалі непакоіць. Пакуль, праўда, па дробязях.

Сумеснае прадпрыемства ТАА “Дзелавая сетка запэўнівае сваіх кліентаў у тым, што санкцыі Еўрасаюза не могуць паўплываць на здольнасць прадпрыемства аказваць паслугі сувязі.

Нагадаем, санкцыі ЕС у дачыненні да 29 беларускіх кампаній былі ўведзеныя 23 сакавіка. СП ТАА “Дзелавая сетка трапіла ў чорны спіс ЕС як прадпрыемства, якое належыць бізнэсмэну Уладзіміру Пефціеву. Пефціеў яшчэ раней быў уключаны ў спіс як “асоба, звязаная з прэзідэнтам Лукашэнкам і яго сям’ёй, галоўны эканамічны саветнік прэзідэнта Лукашэнкі і ключавы фінансавы спонсар рэжыму Лукашэнкі.

Як адзначаецца ў заяве СП ТАА “Дзелавая сетка, размешчаным на афіцыйным сайце прадпрыемства, пастановай Савета міністраў замежных спраў ЕС вызначана мера абмежавання дзейнасці некаторых кампаній — замарожванне ўкладаў на тэрыторыі ЕС.

“СП ТАА “Дзелавая сетка не мае рахункаў, якіх-небудзь актываў і незавершаных дагавораў пастаўкі за межамі Рэспублікі Беларусь, таму нішто з пералічанага не можа паўплываць на здольнасць прадпрыемства аказваць сваім кліентам на тэрыторыі рэспублікі якасныя і бесперапынныя паслугі сувязі, — сцвярджаюць у кампаніі.

“Калі Вы з’яўляецеся кліентам СП ТАА “Дзелавая сетка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ў Вас ці Вашых партнёраў з’явіліся сумненні наконт легітымнасці далейшага супрацоўніцтва з нашай кампаніяй, мы рэкамендуем Вам звярнуцца па растлумачэнні ў Міністэрства замежных спраў той краіны ЕС, рэзідэнтам якой з’яўляецеся Вы ці Ваш партнёр, пра аб’ём санкцый, прадугледжаных згаданым вышэй дакументам, перш чым прымаць канчатковае рашэнне па гэтым пытанні, — гаворыцца ў заяве.

Калі ўсё нармальна, дык чаго непакоіцца і рабіць афіцыйную заяву? Хутчэй за ўсё, нейкія праблемы ўзнікнуць усё ж могуць.

А на Усходзе ў нас таксама не без праблемаў. 26 сакавіка ў 06.21 раніцы па мінскім часе Расавіяцыя, пачынаючы з 07.00 раніцы, у аднабаковым парадку адклікала дазвол на выкананне рэйсаў па маршруце Мінск — Масква, выдадзены ў суботу, 24 сакавіка, да 30 сакавіка гэтага года.

На экстранна скліканай прэс-канферэнцыі намеснік гендырэктара “Белавія Ігар Чаргінец паведаміў, што праблема ўзнікла ў сувязі з жаданнем расійскага боку парушыць парытэт і выконваць пяць рэйсаў на дзень замест чатырох. Між тым, зазначыў ён, ёсць пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі ад 12 снежня 1997 года, якое прадугледжвае камерцыйны парытэт у авіязносінах паміж Мінскам і Масквой.

На пытанне, чаму “Белавія не можа таксама арганізаваць пяць рэйсаў на дзень, як хоча зрабіць расійскі бок, Чаргінец патлумачыў, што гэты напрамак зараз “камерцыйна неэфектыўны. Сярэдняя загружанасць рэйсаў, паводле яго слоў, складае 55%, што вядзе да стратаў авіякампаніі. Далейшае павелічэнне колькасці рэйсаў яшчэ больш знізіць іх эфектыўнасць, дадаў намеснік гендырэктара.

Расія лічыць па-іншаму. Беларускі бок спрабаваў адміністрацыйнымі мерамі скараціць колькасць рэйсаў расійскіх авіякампаній з 35 да 28 на тыдзень, хоць многія пасажыры расійскіх авіяперавозчыкаў загадзя набылі білеты. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Федэральнага агенцтва паветранага транспарту (Расавіяцыя).

У Расавіяцыі сцвярджаюць, што Пагадненне аб паветраных зносінах паміж Расіяй і Беларуссю не прадугледжвае якога-небудзь рэгулявання па колькасці палётаў і колькасці авіякампаній як для беларускага, гэтак і для расійскага бакоў у паветраных зносінах паміж краінамі.

Аднак у той жа дзень была дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб выкананні рэйсаў па маршруце Мінск — Масква авіяперавозчыкамі Беларусі і Расіі. Але дамоўленасць толькі часовая.

Такім чынам, хутка нам закрыюць выезд не толькі ў Еўропу, але і ў Расію. Беларусь канчаткова ператворыцца ў “чорную дзірку. Калі клопат “Дзелавых сетак таксама апраўданы, дык нам яшчэ і інтэрнэт адрубяць. Вось тады Беларусь канчаткова ператворыцца ў Паўночную Карэю.

 

Каментаваць