На $4175600000 вырас знешні дзярждоўг з часу апошніх выбараў прэзідэнта

Адным з перадвыбарных абяцанняў было скарачэнне дзярждоўгу.
Фота: UTMagazine.ru

Фота: UTMagazine.ru

$4 175 600 000 — на такую ​​суму вырас знешні дзяржаўны доўг Беларусі з апошніх прэзідэнцкіх выбараў (кастрычнік 2015 года). На 1 лістапада 2017 года знешні дзяржаўны доўг склаў 16,6 млрд долараў.

З перадвыбарнай праграмы-2015 кандыдата ў прэзідэнты А.Г. Лукашэнкі:

"Скарачэнне знешняга дзяржаўнага доўгу. Мы не павінны перакладваць нашы даўгі на будучыя пакаленні".

За час, які мінуў пасля гэтага абяцання, кожны беларус стаў вінен на 440 долараў больш.



Паводле euroradio.fm

Каментаваць