На Алімпіядзе — 2018 пабіты галоўны рэкорд усіх часоў

Зборная Нарвегіі ўстанавіла новы рэкорд за ўвесь час правядзення зімовых Алімпіяд па агульнай колькасці выйграных узнагарод — 38.


Гэта дасягненне было ўстаноўлена ў суботу, 24 лютага, калі ў камандных спаборніцтвах гарналыжнікаў нарвежскія спартоўцы атрымалі «бронзу».

На рахунку нарвежцаў 13 залатых, 14 сярэбраных і 11 бронзавых узнагарод. Папярэдняе дасягненне належала зборнай ЗША. У Ванкуверы-2010 амерыканскія спартсмены падымаліся на п'едэстал гонару 37 (9-15-13) разоў.

Нагадаем, што зборная Беларусі на Гульнях 2018 заваявала два «залатыя» медалі і адзін сярэбраны. Ганна Гуськова, Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Дынара Алімбекава і Ірына Крыўко вывелі нашу краіну (на момант напісання матэрыялу) на 14 радок  медальнага заліку.


Паводле «Беларускага партызана»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць