На даху Чырвонага касцёла ў Мінску пасялілі гарадскіх пчол (відэа)

У міні-пчальніку жывуць 60 тысяч насякомых, якія не джаляць людзей.

Ксёндз Завальнюк — злева. Здымак БЕЛТА

Ксёндз Завальнюк — злева. Здымак БЕЛТА



Міні-пчальнік з'явіўся на даху Чырвонага касцёла ў Мінску - візітнай карткі горада. Нагадаем, у 2015 годзе пробашч каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены ксёндз Уладзіслаў Завальнюк распавёў аб сваёй незвычайнай ідэі, якую падтрымаў Мінсельгасхарч Беларусі. Аднак неўзабаве з'явілася інфармацыя аб пераносе даты адкрыцця пчальніка на нявызначаны тэрмін, па неафіцыйнай інфармацыі - з-за негатыўнай ацэнкі ініцыятывы мясцовымі ўладамі.

І вось міні-пчальнік на даху Чырвонага касцёла з'явіўся, сюжэт пра гэта паказаў тэлеканал «Беларусь1». У цэнтры беларускай сталіцы, на плошчы Незалежнасці, у пяці вуллях пасялілі 60 тысяч пчол, якія збіраюць нектар з гарадскіх раслін. Паведамляецца, што пчальнікі даўно размяшчаюць на дахах мегаполісаў ва ўсім свеце, у прыватнасці, у Лондане, Парыжы, Дубліне, Нью-Ёрку. А цяпер гарадское пчалярства пачалі развіваць і ў Мінску — дзякуючы каталіцкаму святару.

Раней паведамлялася, што на даху касцёла паселяць пчол пароды карпатка, якая адрозніваецца міралюбнасцю і не джаліць людзей. Дзякуючы міні-пчальніку пробашч будзе вызначаць якасць гарадскога мёду і праводзіць экскурсіі для жадаючых пазнаёміцца з жыццём незвычайнага гарадскога сямейства.

— Пчолы — гэта самы важны элемент у захаванні багацця расліннага свету, — лічыць кс. Уладзіслаў Завальнюк.


Паводле katolik.life

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць