На Кальварыі зрабілі сметнік на месцы расстрэлаў

«Сёння апынулася на Кальварыйскіх могілках. Наведалі родных, прыбралі магілы. Калі ішлі да магілы майго прадзеда, Станіслава Пішчала, які там пахаваны ў 1918 годзе, убачыла вось гэткую вусцішную карціну, менавіта на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных зрабілі звалку смецця...» — напісала на сваёй старонцы ў ФБ Алена Ждановіч.

Фота Алены Ждановіч

Кожны год на гэтае месца прыходзяць людзі, і не адзін раз, каб ушанаваць памяць па нявінна забітых. Хутка Дзяды, і мясцовыя ўлады ўжо падрыхтаваліся да свята... вось такі "помнік" наваялі... Людцы, нешта ж трэ рабіць. Ці ёсць у нас якая арганізацыя, якая можа неяк адрэагаваць...” — напісала жанчына.

Заўтра мы паспрабуем звязацца з дырэктарам Кальварыйскіх могілак і высветліць, што гэта за сметнік і калі яго прыбяруць.


Фота Алены Ждановіч
Чытайце таксама: Сметнік на могілках абяцалі прыбраць да Дзядоў

Каментаваць