На 24 кастрычніка перанесены разгляд касацыйнай скаргі Тамары Сяргей

Наконт афіцыйнага папярэджання Генеральнай пракуратуры аб крымінальнай адказнасці юрысткі за арганізацыю дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб’яднання. Такое рашэнне 10 кастрычніка прыняла каллегія Мінскага гарадскога суду па грамадзянскіх справах ў складзе Вольгі Рамашэўскай (старшыня), Алены Пруднікавай і Кацярыны Якутовіч.



Нагадаем, што 29 ліпеня суддзя суду Цэнтральнага раёна Мінску Іван Майсейчык не задаволіў скаргу Тамары Сяргей, пацвердзіў законнасць і абгрунтаванасць афіцыйнага папярэджання Генпракуратуры ад 23 красавіка аб крымінальнай адказнасці юрысткі за арганізацыю дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб’яднання.
 
 
Як распавяла Сяргей карэспандэнту НЧ, пад час судовага працэсу суддзя Іван Майсейчык падмяніў прадмет доказу, у парушэнне 20 артыкулу Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу пазбавіў заяўніка сродкаў доказу, а Генеральная пракуратура адстойвала сваю пазіцыю з дапамогаю падтасаваных і фальшывых доказаў, у той час, як гэты надзорны орган краіны павінен паказваць прыклад павагі да закону і яго дакладнага выканання,
 
 
У якасці прыкладу юрыстка прывяла факт выкарыстання Генпракуратурай ў судовым пасяджэнні копіі адпраўлення гібрыднай пошты. «Па-першае, на гэтым адпраўленні ўвогуле адсутнічае мой подпіс. Па-другое, згодна службовым паметам паштовага аддзялення №131 горада Мінска гэтае адпраўленне было накіравана 10 ліпеня 2012 году, а атрымана, згодна штампу адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 9 ліпеня 2012 году. Прадстаўлены доказ можа выклікаць толькі здзіўленне і адно пытанне: у каго з чыноўнікаў адміністрацыі прэзідэнта ці генеральнай пракуратуры час пачаў рухацца ў адваротным напрамку?» сказала Тамара Сяргей.
 
 
 
На яе думку, Мінскі гарадскі суд адмяніў бы рашэнне суду першай інстанцыі, калі б адказчыкам у працэсе не з’яўляўся дзяржаўны орган. «Аднак калегія па грамадзянскіх справах Мінгарсуду перанесла разгляд маёй касацыйнай скаргі на 24 кастрычніка, каб выпатрабаваць у Генпракуратуры матэрыялы, на падставе якіх мне было вынесенае афіцыйнае папярэджанне. Аднак я не выключаю, што гэты шанец Генпракуратура можа выкарыстаць для нейкай новай правакацыі», -— падкрэсліла Тамара Сяргей.

Абмеркаванне:

  • Alexandr
  • 2013-10-11 21:45:59
А граждане в так называемый надзорный орган обращаются с жалобами в порядке надзора. Это доказательство того, что никакого надзора за исполнением законов Генеральная прокуратура не осуществляет.
Чиновники Генеральной прокуратуры сами занимаются подлогом доказательств, сами нарушают закон, а значит у них нет прав требовать у подчиненных прокуроров исполнять закон. Таким образом мы лишены
возможности защищать свои права, предоставленные нам Конституцией Республики Беларусь. Я считаю, гаранту Конституции есть над чем работать, так долго не может продолжаться.
  • Любовь
  • 2013-10-11 22:33:26
У нас в стране полнейший безпредел и беззаконие. Если с 2008г. в ген.прокуратуре был диолог с народом! Но с переменой руководства в ген.прокуратуре начался безпредел, как при шеймане, миклашевиче
точно так же и при конюке. Этим дельцам наплевать на Конституцию, в том числе и на НАРОД.

Каментаваць