На беларускай мяжы страйка не будзе

Страйку на польска-беларускіх пунктах пропуску не будзе, паведаміў старшыня агульнапольскага пратэстацыйнага камітэта памежнікаў Марыюш Тыль.

Пратэстацыйныя акцыі ў выглядзе падрабязнага кантролю пройдуць на польска-ўкраінскай мяжы.

Пратэст будзе ў пунктах пропуску Дарагуск, Медыка і ў аэрапорце Варшава Окэнце. Страйк будзе адбывацца толькі некалькі гадзін — ад 12.00 да 15.00.

Памежнікі такім чынам патрабуюць індэксацыі іх заработнай платы так, як гэта адбылося ў дачыненні да паліцыі і войска.

Паводле “Радыё Рацыя

Каментаваць