На борце пацярпелага крушэнне пад Смаленскам польскага самалёта знойдзены сляды выбухоўкі

На борце пацярпеўшага крушэнне пад Смаленскам польскага прэзідэнцкага самалёта знойдзены сляды выбухоўкі. Даследаванні цягам месяца праводзілі ў  Смаленску польскія пракуроры і эксперты, піша  "Rzeczpospolita".



У Смаленску польскія пракуроры разам з экспертамі-  піратэхнікамі ад Цэнтральнай лабараторыі крыміналістыкі і Цэнтральнага бюро расследаванняў з сучасным абсталяваннем правялі паўторную праверку борта прэзідэнцкага Туполева. Ужо першыя пробы зробленыя ўнутры самалёта, крылаў і ашалёўкі машыны пацвердзілі прысутнасць выбуховых рэчываў. Пробы паказалі, сярод іншага, што аж на 30 пасадачных месцах знойдзены сляды трацілу і нітрагліцэрыну. Гэтыя рэчывы былі таксама выяўленыя і ў іншых месцах самалёта. Вынікі экспертызы былі неадкладна перададзеныя ў Варшаву ў тым ліку пераказаныя кіраўніку ўраду Дональду Туску. Зараз вядуцца інтэнсіўныя кансультацыі, што рабіць з гэтым адкрыццём. Як паведамляе штодзёнка, польскія пракуроры мелі сумневы адносна вынікаў расійскай піратэхнічнай экспертызы. Польскія спецыялісты адмовіліся падпісаць канчатковае заключэнне пра прычыны смерці без дбайнага тэставання месца крушэння, яны запатрабавалі паўторнай паездкі ў Смаленск.

* * *

Паводле Цэзарыя Гмыза, журналіста “Rzeczpospolita, пракуроры на дадзены момант разглядаюць тры гіпотэзы наконт паходжання на борце слядоў выбухоўкі. Першая з іх не выключае тэракту, паводле другой з выбуховымі рэчамі Туполев мог сутыкнуцца ўжо пасля крушэння, а знойдзеныя пробкі выбухоўкі паходзяць з часоў Другой сусветнай вайны. І трэцяя гіпотэза не выключае, што пробкі выбухоўкі маглі быць разпыленыя на барту самалёта ўжо пасля крушэння. Сёння ў Генеральнай пракуратуры Польшчы адбудзецца адмысловая прэс-канферэнцыя, прысвечаная вынікам экспертызы польскіх пракурораў на месцы крушэння прэзідэнцкага Туполева.

http://racyja.eu/index.php?id=107&zoom=5593

-----------------------------------

Фота pap/itar-tass
 

Каментаваць