На чым зэканоміць рубель

Пасля ўніфікацыі абменнага курсу цэны на шэраг тавараў зноў папаўзлі ўверх. Таму цікава, што і дзе можна набыць па старых коштах і тым крыху зэканоміць.

Ад 1 лістапада даражэе праезд у грамадскім транспарце. Цяпер за адну паездку ў сталіцы трэба будзе заплаціць 1 300 рублёў. Пакуль што можна набыць талончыкі, жэтоны, праязныя на наступны месяц па старых коштах. Многа, канешне, на гэтым ашчадзіць не атрымаецца, але ўсё адно будзе прыемна.



Пасля ўніфікацыі абменнага курсу цэны на шэраг тавараў зноў папаўзлі ўверх. Таму цікава, што і дзе можна набыць па старых коштах і тым крыху зэканоміць.

Ад 1 лістапада даражэе праезд у грамадскім транспарце. Цяпер за адну паездку ў сталіцы трэба будзе заплаціць 1 300 рублёў. Пакуль што можна набыць талончыкі, жэтоны, праязныя на наступны месяц па старых коштах. Многа, канешне, на гэтым ашчадзіць не атрымаецца, але ўсё адно будзе прыемна.

А 24 кастрычніка на 16% павышаныя рознічныя цэны на цукар-пясок. Лімітавая максімальная рознічная цана на расфасаваны ў спажывецкую ўпакоўку цукар складзе 7 000 рублёў за кілаграм. На цукар вагавы, упакаваны ў мяшкі ад 25 да 50 кілаграмаў — 6400 рублёў. Гэта ўжо пятае павышэнне цаны на цукар у бягучым годзе.

Набыць салодзенькага пяску пра запас не атрымалася, бо новыя цэны ўвялі без папярэджання. Затое можна заправіць машыну, заліць каністру палівам па старых цэнах, якія хутка будуць абноўленыя недзе на 25 працэнтаў у бок падвышэння.

Віцэ-прэм’ер рэспублікі Анатоль Тозік нядаўна запэўніваў, што адпускныя цэны на медпрэпараты захаваюцца на цяперашнім узроўні на працягу 1–1,5 месяца. “Рэзкага росту не будзе. Пэўныя меры мы распачалі. Вы ведаеце, што да адзінай сесіі мы куплялі медпрэпараты па курсе Нацбанку. І мы стварылі запас на 1–1,5 месяца. Гэты рэсурс будзе працаваць, — сказаў Тозік.

Можам параіць нашым чытачам жыць па прынцыпу “давярай, але правярай. То бок схадзіць у аптэку і набыць вітамінаў, лекаў не чакаючы пераацэнкі. Тым больш, што яна дакладна будзе, і, як гавораць у сталічных аптэках, пакуль нават новыя партыі імпартных лекаў завозяць у абмежаваных аб’ёмах, бо ёсць сітуацыя няпэўнасці. А аптэчныя прылаўкі тым часам апусташаюць запаслівыя грамадзяне.

У шэраг стратэгічных запасаў па старых коштах могуць патрапіць алей, мука, крупы — захоўваюцца доўга, кошты больш-менш стрымліваюцца.

Калі ёсць памкненні да новага і пэўныя грашовыя запасы, то можна, напрыклад, аплаціць курсы замежнай мовы на год наперад. Але чытайце дамову — каб там нічога не ўзгадвалася пра магчымую пераацэнку, і тады вы будзеце ў выйгрышы.

Таксама прыглядайцеся да дзяржаўных буйных крамаў — некаторыя з іх заключылі “джэнтльменскае пагадненне з мясцовымі ўладамі, і кошты падвышаюць толькі тады, як завозіцца нейкі тавар па новых накладных.

Каб не быць вялікім аптымістам, раім звярнуць увагу на такія факты. Беларусь — безумоўны лідар у СНД па ўзроўню інфляцыі. У нашай краіне за студзень-кастрычнік 2011 года цэны выраслі на 74,5%, Казахстане — на 6,2%, Расіі — на 4,7%, Украіне — на 4,2%. Толькі ў верасні інфляцыя ў Беларусі склала 13,6%, Казахстане — 0,3%, ва Украіне — 0,1%. У Расіі ж кошты, наадварот, знізіліся на 0,04%. За першыя дзесяць дзён кастрычніка кошты на тавары і паслугі ў Беларусі выраслі на 3,4%. Інфляцыя ад пачатку года на 11 кастрычніка складала 80,4%.

Каментаваць