На Лідчыне ўшанавалі памяць Быкава (фота)

20-га чэрвеня ў Лідскай раённай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае памяці Васіля Быкава з нагоды 90-годдзя з дня народзінаў вялікага пісьменніка.



Спявае лідскі бард Сяргей Чарняк


Апроч лідскіх прыхільнікаў творчасьці Быкава, на мерапрыемства прыехалі настаўнікі і вучні з вёскі Ёдкі, што побач з Лідай.

Распавядае Тэрэза Талкун

 

Напачатку супрацоўніца бібліятэкі Тэрэза Толкун распавяла пра жыцьцёвы і творчы шлях Васіля Быкава, пра яго значны ўнёсак у беларускую і сусветную літаратуру.

Алесь Хітрун

 

Алесь Хітрун, навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея, пазнаёміў прысутных з экспанатамі, якія маюць дачыненьне да Васіля Быкава, паказаў фотарэпартаж з адкрыцця музея Быкава, на якім быў напярэдадні.

Прадстаўнік выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка” Эдвард Дмухоўскі прэзентаваў кнігі “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах” і “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў”.

Ларыса Канчэўская, сябра Лідскай літаратурнай суполкі “Суквецьце”, падзялілася ўспамінамі пра сваё знаёмства з Васілём Быкавым.

Ларыса Канчэўская (пасярэдзіне)

 

Лідскі бард Сяргей Чарняк музычна разнастаіў імпрэзу, праспяваўшы некалькі сваіх песень на вершы беларускіх паэтаў — сяброў Васіля Быкава.

Каментаваць