На Слонімшчыне адкрылі мемарыяльную пліту Міхалу Валовічу

3 жніўня ў вёсцы Парэчча адбылося ўшанаванне Міхала Валовіча і яго паплечнікаў. Нагадаем, што 2 жніўня 2013 года споўнілася 180 гадоў з дня смерці беларускага нацыянальага героя, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1930–1831 гадоў супраць Расійскай імперыі з вёскі Парэчча Слонімскага павета Міхала Валовіча (1806–1833).



Падчас ушанавання на мемарыяльнай старой пліце, якая была пастаўлена ў 2003 годзе, адкрылі новую мармуровую пліту Міхалу Валовічу і яго сябрам-паўстанцам. Пліта была зроблена, дзякуючы фінансавай дапамозе гродзенскага грамадскага актывіста Аляксандра Талерчыка, які родам з вёскі Парэчча і які некалі напісаў і выдаў кнігу пра родную вёску і Міхала Валовіча.

Фота аўтара

Каментаваць