На “Тытаніку” плыла сям’я з Віцебска

Стагоддзе таму, у ноч з 14 на 15 красавіка, пасажырскі лайнер “Тытанік, які належаў кампаніі «Уайт Стар Лайн», падчас свайго першага плавання сутыкнуўся з айсбергам і за некалькі гадзін патануў. Загінулі 1513 чалавек. Усяго на борце парахода было 908 членаў каманды і 1316 пасажыраў, сярод якіх — сям’я з Віцебска.



Стагоддзе таму, у ноч з 14 на 15 красавіка, пасажырскі лайнер “Тытанік, які належаў кампаніі «Уайт Стар Лайн», падчас свайго першага плавання сутыкнуўся з айсбергам і за некалькі гадзін патануў. Загінулі 1513 чалавек. Усяго на борце парахода было 908 членаў каманды і 1316 пасажыраў, сярод якіх — сям’я з Віцебска.

Сям’я Кантараў — 34-гадовы Сінай і яго 24-гадовая жонка Мірыям — паднялася на борт “Тытаніка ў Саўтгемптане. Яны набылі білет у 2-і клас за 26 фунтаў і плылі ў Бронкс (Нью-Ёрк). Падчас катастрофы Мірыям удалося трапіць у выратавальную шлюпку №12, пасажыраў гэтай шлюпкі праз шэсць з паловай гадзін знаходжання ў акіяне падабраў параход “Карпатыя. А вось Сінай патануў, яго цела было знойдзенае і паднятае на кабелеўкладчык “Макей-Бенет.

Што ўяўляла з сябе гэтая сям’я? Як паведамляла амерыканская прэса тых часоў, Сінай Кантар меў гадавы даход ў 2500 долараў, ён скончыў універсітэт і ехаў у Амерыку студыявацца ў медыцыне. Акрамя таго Сінай вёз на продаж каштоўныя футры. Калі вылавілі яго цела, то ў кішэнях знайшлі раскладную падзорную трубу, нататнік у срэбнай абкладцы з запісамі па-руску ці на ідыш (у данясенні — “замежныя літары), пусты кашалёк, а таксама кашалёк, у якім былі 1 фунт 10 пенсаў золатам, 10 шылінгаў серабром і іншыя манеты. Яго жонка Мірыам таксама была выпускніцай універсітэта і планавала працягнуць вывучаць стаматалогію, яе бацька, нехта В. Штэрнін, жыў у Маскве.

Пасля трагедыі Мірыям Кантар засталася ў ЗША і жыла ў свайго дзядзькі па прозвішчу Берман у Бостане, штат Масачусетс. Свайго мужа яна пахавала на гары Сіён у Квінсе, штат Нью-Ёрк.

Сярод ураджэнцаў Беларусі, акрамя віцяблян, на “Тытаніку плыла 24-гадовая Джэні Дропкін, з Магілёва. Яна выратавалася і праз год у Амерыцы выйшла замуж з Макса Матліна, які быў родам з Дзвінску (Даўгаўпілс). Падданымі Расійскай Імперыі, чыё месца нараджэння не вядомае, былі яшчэ некалькі пасажыраў: 43-гадовы Якуб Кук, 41-гадовы Натан Голдсміт, 25-гадовы Давід Ліўшын, 29-гадовая Бейла Мур з 7-гадовым сынам Меерам, 37-гадовы Аарон Вілер — з іх выратаваліся толькі Муры.

Паводле сайта “Народныя навіны Віцебска

Каментаваць