На Управе Партыі БНФ адбылася акцыя “Салідарныя з Барадуліным”

16 студзеня на сядзібе Партыі БНФ прайшла раздача кніг Рыгора Барадуліна.

Акцыя падтрымкі народнага паэта Рыгора Барадуліна “Салідарныя з Барадуліным, ініцыяваная Глебам Лабадзенкам, распачалася 8 студзеня і мела незвычайны поспех.

615 чалавек з Беларусі і замежжа замовілі сабе кнігі з аўтографам пісьменніка, і ўжо 16 студзеня на сядзібе Партыі БНФ адбылася раздача кніжак, падпісаных паэтам. Свае асобнікі атрымалі 208 чалавек, што сведчыць аб тым, што трэцяя частка кніг ўжо раздадзеная.

Рыгор Барадулін з’яўляецца сябрам Сойму Партыі БНФ.

Больш інфармацыі можна знайсці ў блогу Глеба Лабадзенкі

Паводле www.narodny.org

Каментаваць