Нацыянальная платформа ФГС

У Мінску 5 чэрвеня прайшла канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Падчас канферэнцыі прадстаўнікі дзясяткаў грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў з розных рэгіёнаў Беларусі падсумавалі вынікі працы за апошні год і абмеркавалі свае далейшыя дзеянні, а таксама вызначыліся з прапановамі наконт удзелу беларускага боку ў Трэцім Форуме ГС УП, які 28–30 лістапада адбудзецца ў Познані (Польшча).

У Мінску 5 чэрвеня прайшла канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Падчас канферэнцыі прадстаўнікі дзясяткаў грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў з розных рэгіёнаў Беларусі падсумавалі вынікі працы за апошні год і абмеркавалі свае далейшыя дзеянні, а таксама вызначыліся з прапановамі наконт удзелу беларускага боку ў Трэцім Форуме ГС УП, які 28–30 лістапада адбудзецца ў Познані (Польшча).

Як адзначыў сустаршыня ФГС УП Улад Вялічка, за мінулы час мелі месца шэраг негатыўных з’яваў, што да дзейнасці Нацплатформы ГС і сітуацыі ў Беларусі ўвогуле. Напрыклад, прыпынена праца Нацплатформы ў фармаце Дарожных мапаў, практычна адсутнічае актыўнасць грамадскіх арганізацый у рамках тэматычных працоўных груп, няма агульнай статэгіі дзейнасці прадэмакратычных сіл у сучасных умовах, што склаліся ў краіне.

“Нацыянальная платформа не выступае актыўным суб’ектам дзеянняў, не прапануе шляхоў выхаду з сітуацыі, — канстатаваў ён.

Тым не менш, па словах сустаршыні ФГС УП, мелі месца і станоўчыя, канструктыўныя моманты ў дзейнасці Нацыянальнай платформы: у снежні 2010 — чэрвені 2011 гадоў ладзілася публічнае абмеркаванне Стратэгіі “Мы адзін народ як магчымага грунту для кансалідацыі прадэмакратычных сіл Беларусі, у красавіку прайшла канферэнцыя “Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні на базе Нацыянальнай платформы ФГС УП.

Кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў адной з найбольш актуальных праблем для экспертаў назваў “адсутнасць суб’екта, з якім улады пагадзіліся б весці перамовы. Ён лічыць, што эфектыўным было б аб’яднанне палітычных суб’ектаў з суб’ектамі арганізаванай грамадзянскай супольнасці і тымі сіламі, якія сёння выступаюць у выглядзе спантаннай грамадскай актыўнасці. Іншыя ўдзельнікі канферэнцыі таксама прытрымліваліся меркавання, што ўсе гэтыя сілы маглі б змусіць улады пайсці на дыялог.

Удзельнікі канферэнцыі абралі грамадскія арганізацыі, што будуць рэкамендаваны для ўдзелу ў Трэцім Форуме грамадзянскай супольнасці УП у Познані. Заяўкі ж падавалі 80 структур, у тым ліку і праўладныя Саюз пісьменнікаў Беларусі, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ды некаторыя іншыя. Сярод тых, каго рэкамендавалі на паездку ў Познань, значыцца трыццаць адна грамадская структура, у тым ліку Беларуская асацыяцыя журналістаў, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, Беларускі Хельсінскі камітэт, Фонд імя Льва Сапегі, Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў, Офіс па правах людзей з інваліднасцю ды іншыя — як добра вядомыя грамадскія арганізацыі, так і зусім “маладыя структуры.

Канчаткова ж вырашаць, хто прыме ўдзел у Трэцім Форуме ГС УП, будзе Кіраўнічы камітэт Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства пры ўдзеле Еўрапейскай Камісіі.
 

Каментаваць