Над Данецкам — самалёты-знішчальнікі! У аэрапорце ідзе АТА (абнаўляецца)

Наш журналіст Зміцер Галко толькі што паведаміў, што ў небе над Данецкам з'явіліся самалёты СУ 25 і МіГ 29, а ў раёне аэрапорта Данецка чуваць выбухі і перастрэлку. Гэта пачалася антытэрарыстычная аперацыя супраць баявікоў ДНР, якія напалі на аэрапорт.



Акрамя таго з боку чыгуначнага вакзала Данецка бачны вялікі слуп чорнага дыма. Чуваць стрэлы.

Нагадаем, што ДНР пагражала штурмам аэрапорта і сёння ноччу паспрабавала яго здзейсніць

"У раёне трох гадзін ночы на ​​тэрыторыю аэрапорта прыехалі некалькі дзясяткаў узброеных прадстаўнікоў ДНР з патрабаваннямі аб вывадзе ўкраінскіх вайскоўцаў, якія ахоўваюць ўнутраны перыметр аэрапорта. Стрэлаў і сілавога супрацьстаяння не было. З сямі гадзін раніцы аэрапорт Данецк часова прыпыняе абслугоўванне рэйсаў",адзначылі ў прэс-службе аэпорта «ОстроВу».


У раёне аэрапорта і ў цэнтры Данецка мабільная сувязь працуе з перабоямі.



Па інфармацыі на 14.00: Украінскія ваенныя пакінулі аэрапорт. Тэрарысты цяпер расстаўляюць на даху агнявыя кропкі. На даху можна заўважыць аўтаматычны гранотомет, а таксама снайпераў.
 

Украінскія ваенныя, якія раней ахоўвалі тэрыторыю данецкага аэрапорта, зараз перадыслакаваліся ў лесапасадках непадалёк ад узлётнай паласы.
 
 
У 14.20 паступіла інфармацыя, што будынак аэрапорта зруйнаваны. Таксамам кажуць пра збіты верталёт.

 
Па стане на 15.00: У аэрапорце Данецка некалькімі групамі дэсантнікаў праводзіцца антытэрарыстчная аперацыя. Агнявыя кропкі тэрарыстаў знішчаны. Па пазіцыях баявікоў нанесены авіаўдар. Большасць тэрарыстаў знішчана, астатнія разбягаюцца.
 
 
Як паведамілі ў прэс-цэнтры АТА, баявікам, што захапілі аэрапорт Данецка, было прапанавана скласці зброю і здацца да 13.00. Але да вызначанага часу тэрарысты не здаліся. Пасля гэтага пачалася паўнамаштабная аперацыя.
 
 
15.30. З тэрыторыі аэрапорта чутны адзіночныя стрэлы. І караткія аўтаматныя чэргі. Падобна, ідзе зачыстка.
 
16.00. Частка баявікоў разбеглася па прыватнаму сектару, які знаходзіцца побач з аэрапортам. Яны забараняюць здымаць іх твары.
 
А тым часам на другім баку чыгуначнага вакзала Данецка, які знаходзіцца побач з аэрапортам, загінуў чалавек. Каля яго цела знаходзяцца міліцыянеры, месца здарэння ачэплена. Кажуць, што яго забіла аскепкамі снараду.
 
16.40. У бок аэрапорта на вялікай хуткасці праехалі чатыры легкавыя аўтамабілі. Магчыма гэта пад'ехала дапамога баявікам, бо зноў сталі чутны стрэлы. Баявікі стралюць з гранатамётаў. Сярод баявікоў шмат параненых. Яны чакаюць дапамогу. Бой пацягваецца.
 
17.00. З-за магчымасці трапіць пад абстрэл, чаткова эвакяваны чыгуначны вакзал.
Да баявікоў на машынах хуткай дапомогі прыбылі чачэцы.
 
Наш карэспандэнт пакідае месца падзей. за далейшым ходам падзей можна сачыць на сайтах

http://www.ostro.org/

http://censor.net.ua/

 
Або па жывой трансляцыі. Гэту трансляцыю вядуць прыхільнікі тэрарыстаў Аляксандр і Кацярына (хутчэй за ўсё Губарава).
 
 


 

Абмеркаванне:

  • Татьяна
  • 2014-05-26 20:09:24
Будимир, разве оправдан такой риск? Там без тебя достаточно информации - стоит ли рисковать жизнью? Лучше напиши то, что, кроме тебя, никто не напишет. А бегать между пулями без экипировки -
"смкертельный номер". Уходи, пока не поздно, а не репортажи оттуда шли!

Каментаваць