Надзея на Надзею

Усё ж малайчына наша біятланістка Надзея Скардзіна. Ёй атрымалася перамагчы ў гонцы пераследу і заваяваць для беларускай зборнай першае “золата” на Чэмпіянаце Еўропы ў Цюмені (Расія). 



Фота sport.tut.by


Надзея Скардзіна зноў пацвердзіла, што з’яўляецца адной злепшых біятланістак свету ў плане снайперства. Першыя тры вагнявыя рубяжы наша спартоўка прайшла без промахаў, што даволіла ёй дабіцца істотнай перавагі над суперніцамі. Хоць Надзея на дыстанцыю 10 кіламетраў пайшла толькі пятай і саступала пераможцы спрынту Надзін Хохлер з Германіі ажно 38 секунд. 
 
 
Нават два штрафныя колы пасля чацвёртага вагнявога рубяжу не давзволілі суперніцам дагнаць сённяшняга лідара беларускай нацыянальнай зборнай. У выніку – цалкам заслужаны залаты медаль. Малайчынка!
 
 
Але трэба звярнуць увагу на некалькі момантаў. Па-першае, Чэмпіянат Еўропы па біятлоне – далёка не Чэмпіянат Свету, у якім бяруць удзел самыя моцныя біятланісткі планеты. Звычайна многія выбітныя біятланісткі гэтыя (ЧЕ) спаборніцтвы ігнаруюць, рыхтуючыся менавіта да сусветнага першынства. Вось і наша Надзея вырашыла не выходзіць на мас-старт, каб пасля перамогі ў пераследзе цалкам прысвяціць астатні час падрыхтоўцы да галоўнага старту года. 
 
 
Надзеі Скардзіне пры ўсіх яе даволі добрых выніках на стрэльбішчах яшчэ бракуе хуткасці на дыстанцыі. Да таго ж, на яе пэўным чынам зараз цісне роля лідара нацыянальнай каманды ў часовую адсутнасць нумара адзін зборнай Дар’і Домрачавай, якая ўзяла гадавую паўзу па стане здароўя і гэты сезон прапускае. 
 
 
Тым не менш, варта ўзгадаць, што на апошніх Алімпійскіх гульнях у 2014 годзе Надзея Скардзіна нечакана для многіх заваявала “бронзу”. Так што гэтая нашая спартоўка мае вельмі высокі пераможны патэнцыял. 
 
 
Застаецца толькі верыць, што сусветнае першынство стане для нашай Надзеі такім жа паспяховым, як і Алімпіяда ў Сочы. Верым у Надзею і застаемся з надзеяй не толькі на Скардзіну, яле і на нашых іншых біятланістак і біятланістаў.   
 

Каментаваць