Надзея Саўчанка асуджаная на 22 гады пазбаўлення волі

Данецкі гарадскі суд Растоўскай вобласці прысудзіў 22 гады калоніі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, абвінавачванай па справе аб забойстве расейскіх журналістаў.



Фота informnapalm.org


Як перадае карэспандэнт "Інтэрфакса", пра гэта гаворыцца ў прысудзе калегіі суддзяў.

Пры гэтым Н.Саўчанка ў кошт пакарання залічана знаходжанне пад вартай з 30 чэрвеня 2014 года.

Такім чынам, Н.Саўчанка павінна правесці ў калоніі 20 гадоў.

Паводле прысуду, які агучыў суддзя Леанід Сцепаненка, суд прызначыў Надзеі Саўчанка пакаранне ў выглядзе 18 гадоў пазбаўлення волі за забойства расійскіх журналістаў канала ВГТРК, у выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі — за замах на жыццё жыхароў Луганскай рэспублікі, а таксама штраф у выглядзе 80 тысяч рублёў — за незаконнае перасячэнне мяжы, які быў зніжаны да 30 тысяч рублёў з улікам знаходжання ўкраінкі пад вартай з 30 чэрвеня 2014 года.

Паводле Эхо Москвы

Каментаваць