Накладзены арышт на жыллё Тамары Сяргей

Накладзены арышт на жыллё актывісткі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконнасці ў судах і пракуратуры, юрысткі Тамары Сяргей. Пра гэта гаворыцца ў пастанове ад 29 ліпеня судовага выканаўцы аддзелу прымусовага выканання Савецкага раёну Мінска Настассі Шкрабо.

На здымку – грамадскія актывісты пад час пікетавання на плошчы Свабоды ў Мінску 31 сакавіка

На здымку – грамадскія актывісты пад час пікетавання на плошчы Свабоды ў Мінску 31 сакавіка


Сваё рашэнне яна матывавала тым, што арышт на жыллё неабходны для спагнання штрафу з праваабаронцы ў памеры 840 руб.  

У каментары НЧ Тамара Сяргей расцаніла дзеянні Настассі Шкрабо, як доказ уціску. «Бо згодна заканадаўству, спагнанне не можа быць звернута на кватэру, дзе я стала пражываю. Нягледзячы на гэта, судовая выканаўца ўсё ж такі арыштавала маё жыллё. Такім чынам, спадарыня Настасся Шкрабо пераступіла закон», — падкрэсліла юрыстка.  

Трэба зазначыць, што 27 ліпеня і 4 жніўня судовыя выканаўцы двойчы спрабавалі патрапіць у сталічную кватэру Тамары Сяргей, каб зрабіць агляд жылля і высветліць матэрыяльны стан праваабаронцы. У якасці падставы для агляду была названая вялікая сумма штрафу, якую павінна ўнесці ў фонд дзяржавы юрыстка. Аднак яна адмовілася дапускаць судовых выканаўцаў у сваё жыллё.

Нагадаем, што 24 чэрвеня суддзя Мінскага гарадскога суду Валер Камісараў падтрымаў рашэнне суддзі суду Цэнтральнага раёна горада Мінска Вікторыі Шабуні, якая 20 траўня аштрафавала на 40 базавых велічынь (840 руб.) юрыстку Тамару Сяргей.

Яна пакараная штрафам за арганізацыю і ўдзел у недазволеным пікетаванні, што 31 сакавіка на сталічным пляцы Волі ладзілі 15 актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконнасці ў судах і пракуратуры — пенсіянеры і інваліды з розных рэгіёнаў краіны дзеля таго, каб дамагчыся дыялогу з чыноўнікамі, якія даюць адпіскі на звароты грамадзянаў.  

За ўдзел у двух пікетаваннях на гэты конт (31 сакавіка і 12 траўня) на сталічным пляцы Волі апроч Тамары Сяргей пакараныя штрафам бабруйчане Любоў Санкевіч, муж і жонка Аляксандр і Валянціна Каваленкі, а таксама мінчанка 77-гадовая Камелія Чарняўская і жыхар райцэнтру Крупкі Мінскай вобласці, 78-гадовы інвалід-ардэнаносец, ветэран працы Барыс Бабок. Агулам за два пікеты гэтыя пенсіянеры аштрафаваныя на 150 базавых велічынь – 3.150 руб. ці 1.575 даляраў ЗША.

Абмеркаванне:

  • Коваленко
  • 2016-08-05 15:48:25
Это доказательство того, что они не могут состязаться с юристом Тамарой Сергей в правовом поле, вот и решили отомстить по своим понятиям преступая закон.
Пусть штрафы платят преступники,а кто в этой ситуации согласно законодательству страны преступник, понятно даже не юристу.
  • Санкевич
  • 2016-08-05 16:09:09
Беззаконие и без предел творится в Республике Беларусь! Эти "слуги" народа потеряли не только совесть но и честь! Нам пенсионерам у которых отняли всё один выход ПЛОЩАДЬ!!!! Пусть знают тунеядцы-царьки что нас не запугать!
  • яковлевич
  • 2016-08-05 17:05:21
Информация к размышлению...В времена средневековья, морским разбойникам захватившим город, атаман отдавал захваченный город на три дня на разграбление. Так сказать, в счет зарплаты. После второй мировой войны страны- победительницы восстанавливали страны своих бывших противников и сегодня проигравшая Япония и Германия живут не хуже США ,Великобритании и других кап. стран. Только у нас история повернула вспять, даже не в средние века, а во времена рабовладельческого строя, страну захватили по тихому, и трехдневный грабеж растянулся на многие годы. Сельское хозяйство и промышленность развалены, население в основной массе голодает, по домам ходят сборщики дани и отбирают последнее. Но законы исторического развития еще никому не удалось отменить и история знает немало фактов, когда доведенный до отчаяния народ рвал на клочки своих угнетателей..

Каментаваць