Налёт на місію

У мінскую кватэру, дзе знаходзіліся прадстаўнікі Міжнароднай назіральнай місіі, наскочылі супрацоўнікі міграцыйнай службы. І даставілі іх у міліцыю.

Тэрміновае паведамленне пра гэта распаўсюджана вечарам 6 мая ад імя місіі. У кватэры па вуліцы Чырвонай знаходзіліся яе прадстаўнікі Любоў Захарава, Кацярына Карасцялёва і Ірына Пайкачова.

Асобы ў цывільным назваліся супрацоўнікамі па грамадзянству і міграцыі Савецкага РУУС Мінска. Адзін з візіцёраў адрэкамендаваўся Сяргеем Валер’евічам — інспектарам Савецкага РУУС.

Расійскія праваабаронцы дзверы не адчынялі больш за гадзіну, паколькі няпрошаныя наведнікі былі без якіх-небудзь службовых апазнавальных знакаў. Як паведамілі ў праваабарончым цэнтры “Вясна, каля 21:00 на кватэру прыйшлі праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Таццяна Рэвяка. І толькі тады дзяўчаты адчынілі дзверы. Супрацоўнікі міграцыйнай службы загадалі ім сабраць усе свае рэчы і даставілі ў Савецкае РУУС.  

Перад гэтым, як паведаміла Міжнародная назіральная місія, у кватэры быў адключаны інтэрнэт, а пазней і электраэнергія. Асобы ў цывільным пагражалі ўзламаць замок уваходных дзвярэй. Ордэра на пранікненне ў памяшканне ў іх не было.

Прысутных звезлі ў Савецкае РУУС. Разам з імі, як інфармуе місія, быў затрыманы і супрацоўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Міхаіл Мацкевіч.

У паведамленні адзначаецца, што расійскія праваабаронцы прыбылі ў Мінск для ажыццяўлення назірання за ходам судовых працэсаў па падзеях 19 снежня 2010 года. Як вядома, Міжнародная назіральная місія была створана і накіравана ў Беларусь Камітэтам міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.
 
Каментаваць