Намастэ! Вялікае свята ёгі ў Мінску (фотарэпартаж)

У сталічным парку імя Горкага нядзельнай раніцай сабраліся аматары і прафесіяналы, каб адзначыць Міжнародны дзень ёгі.

Гэты дзень у сусветным календары з'явіўся дзякуючы Генеральнай Асамблеі ААН у 2014 годдзе. Прэм'ер-міністр Індыі Нарендра Модзі звярнуўся ў ААН з прапановай адзначаць 21 чэрвеня Міжнародны дзень ёгі, бо гэта самы доўгі дзень у годзе (дзень летняга сонцастаяння) у Паўночным паўшар'і і мае асаблівае значэнне ў многіх частках свету.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь спадар Саксэн Панкадж

Аматараў прыктыкі ёгі прывітаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь спадар Саксэн Панкадж.

«Індыя вядомая як месца нараджэння ёгі, — сказаў ён. — Але бачачы такую ​​колькасць людзей сёння ў гэтым парку, можна сказаць, што ёга больш не належыць толькі Індыі. Ёга належыць цэламу свету».

Прадстаўнік ААН у Рэспубліцы Беларусь Санака Самарасінха

Прадстаўнік ААН у Рэспубліцы Беларусь Санака Самарасінха

Прадстаўнік ААН у Рэспубліцы Беларусь Санака Самарасінха адзначыў, што прысутных пашанцавала з надвор'ем, бо ў мінулым годдзе ішоў дождж. «Сёння ў свеце 200 мільёнаў чалавек штодзённа практыкуюць ёгу. І я бачу, што ёга вельмі хутка развіваецца ў Мінску і ў Беларусі. Сёння ёга вельмі важная ў свеце, таму што ёга азначае яднанне — яднанне з вамі, яднанне з светам. Мы павінны жыць у міры адзін з адным і з нашай планетай!».

 

Каментаваць