Напад на валанцёраў «Маладога Фронту» арганізаваны чальцом байкерскага руху

16 ліпеня адбыўся напад на валанцёраў, чальцоў беларускай апазіцыйнай арганізацыі «Малады Фронт», якія ўдзельнічалі ў талацэ на месцы масавых сталінскіх расстрэлаў у Курапатах.


Сяргей Пальчэўскі, адзін з валанцёраў, на якіх быў здзейснены напад, распавёў наступнае:

У суботу падчас уладкавання тэрыторыі ўрочышча «Курапаты» мы прыйшлі на рынак «Экспабел», каб завастрыць ланцуг ад бензапілы. Майстар сказаў нам, каб мы хвілінаў 15 пачакалі, таму мы пайшлі ў бліжэйшую кавярню. Па дарозе нейкі іпэшнік, зрэагаваўшы на шаўроны з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сцягам, нешта пракрычаў нам у спіну, але мы нават не звярнулі ўвагі. Але калі мы выходзілі з кавярні, на нас накінулася з кулакамі зграя іпэшнікаў, чалавек сем, завадатарам якіх быў Аляксандр Філімонаў. Яны крычалі: «Это наша земля!» і іншае. Нас было шасцёра хлопцаў, але мы разумелі, што нельга рэагаваць на гэтую правакацыю, таму апроч абаронных блокаў не выкарыстоўвалі аніякае сілы ды выклікалі міліцыю.

На выклік з'явіўся адзіны супрацоўнік праваахоўных органаў, які апытаў валанцёраў, але да арганізатараў нападу нават не падышоў.

Міжнародная валанцёрская супольнасць “InformNapalm” вырашыла зрабіць уласнае расследаванне гэтага інцыдэнту і выявіць сапраўдныя матывы нападнікаў, празмерную агрэсію якіх выклікалі звычайныя беларускія нацыянальныя сімвалы.

У выніку здзейсненай выведкі адкрытых крыніцаў было вызначана, што завадатар гэтага нападу Аляксандр Філімонаў да нядаўняга часу з'яўляўся досыць актыўным чальцом беларускага мотаклубу «Desperados MC Belarus», мае байкерскую мянушку «Metiz». Досыць працяглы час сябруе з кіраўніком і стваральнікам гэтага клубу, мінчуком Канстанцінам Дзяркачом (мянушка «Аэрадром»).

Фота Аляксандра Філімонава з сацсетак

Фота Аляксандра Філімонава з сацсетак


Архіўнае фота Канстанціна Дзяркача разам з Аляксандрам Філімонавым з 2009 г.

Архіўнае фота Канстанціна Дзяркача разам з Аляксандрам Філімонавым з 2009 г.


Падчас далейшага расследавання было выяўленае, што «Desperados MC Belarus» падтрымлівае досыць шчыльныя сувязі з мотаклубам «Начныя ваўкі» адыёзнага сябра Пуціна  — Аляксандра Залдастанава (мянушка «Хірург») — які нават не разглядае якое-кольвек права беларусаў на самастойнасць і самавызначэнне, але наўпрост на беларускай зямлі сцвярджае, што Беларусь, як і Украіна, — гэта Расія. Чальцы клюбу «Desperados» удзельнічаюць у мерапрыемствах, арганізаваных гэтымі абаронцамі «духоўных скрэпаў», і нават асабіста віншавалі ягонага кіраўніка і аднаго з арганізатараў «Антымайдана» з ягоным днём народзінаў.

Канстанцін Дзяркач разам з прадстаўнікамі свайго клюбу ўрачыста віншуе «Хірурга» | (c) desperados-mc.by

Канстанцін Дзяркач разам з прадстаўнікамі свайго клюбу ўрачыста віншуе «Хірурга» | (c) desperados-mc.by


(c) desperados-mc.by

(c) desperados-mc.by


У траўні 2015 году байкеры клубу былі асабіста запрошаныя філіяй данбаскіх «Начных Ваўкоў» на адкрыццё мотасезону ва акупаваны Луганск, куды таксама прыехаў Залдастанаў.

(c) desperados-mc.by 

(c) desperados-mc.by 



(c) desperados-mc.by

(c) desperados-mc.by


(c) desperados-mc.by

(c) desperados-mc.by


Данбаскае аддзяленне «Начных ваўкоў» зладзіла для іх нават пазнавальна-забаўляльную экскурсію ў Луганскі аэрапорт.


 | (c) desperados-mc.by

 | (c) desperados-mc.by


Фатаздымак ніжэй зафіксаваў для гісторыі гэты знамянальны момант, калі беларускія адэпты міфалагемы «дедывоевали» ўпісаліся ў вобраз патэнцыйных баявікоў расійска-тэрарыстычных войскаў.


(c) desperados-mc.by

(c) desperados-mc.by


З усяго вышэй пададзенага робіцца зразумелай неадэкватная агрэсіўная реакцыя і матыў дзеянняў Аляксандра Філімонава і ягоных паплечнікаў у дачыненні да «Маладога Фронта». Латэнтныя адэпты «русского мира» ўжо пачалі ўчыняць правакацыйныя дзеянні. 

Актывісты арганізацыі «Малады Фронт» заклікалі незалежныя беларускія СМІ і ўсіх неабыякавых людзей у аўторак 19 ліпеня, а 12 гадзіне прыйсці ў гандлёвы цэнтар «Экспабел» да павільёну №30, у якім працуе арганізатар нападу Аляксандар Філімонаў, дзеля дэманстрацыі беларускай салідарнасці.

Актывісты «Маладога Фронта», іхныя паплечнікі і журналісты прыйшлі ў пазначаны час, аднак сам фігурант і арганізатар правакацыі адсутнічаў. Адміністрацыя гандлёвага цэнтру паабяцала зладзіць унутранае расследаванне.

Каментаваць