Напад на Някляева патрабуюць расследаваць

      У Генпракуратуру накіраваны зварот з патрабаваннем узбудзіць крымінальную справу па факце збіцця Уладзіміра Някляева. Яго перадалі 14 лютага ад імя воінаў-афганцаў Аляксандр Камароўскі і Алег Волчак.

      Расправа з кандыдатам ў прэзідэнты падпадае, як адзначана ў звароце, пад артыкул 359 — тэрарыстычны акт. “Крымінальную справу ўжо даўно абавязаны былі ўзбудзіць, — лічыць праваабаронца Алег Волчак.



      У Генпракуратуру накіраваны зварот з патрабаваннем узбудзіць крымінальную справу па факце збіцця Уладзіміра Някляева. Яго перадалі 14 лютага ад імя воінаў-афганцаў Аляксандр Камароўскі і Алег Волчак.

      Расправа з кандыдатам ў прэзідэнты падпадае, як адзначана ў звароце, пад артыкул 359 — тэрарыстычны акт. “Крымінальную справу ўжо даўно абавязаны былі ўзбудзіць, — лічыць праваабаронца Алег Волчак.

      Гэты артыкул, паводле Крымінальнага кодэкса, прымяняецца пры замаху на жыццё дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча з мэтай перашкодзіць яго палітычнай ці іншай грамадскай дзейнасці.

      “Супраць Някляева, яго давераных асобаў і журналістаў спецслужбамі была праведзена спецаперацыя, — адзначыў Алег Волчак. Удары ў галаву, якія нанеслі ў дзень выбараў кандыдату ў прэзідэнты, маглі прывесці да смерці. “Здароўе Някляева выклікае занепакоенасць. Пасля збіцця ён перанёс чатыры гіпертанічных крызы. Яшчэ невядома, як ён можа з гэтага стану выйсці. Таму нам трэба тэрмінова выявіць гэтых людзей, — падкрэсліў праваабаронца.

       “Асабіста я разглядаю напад на Някляева як працу арганізаванай злачыннай групы. Дзяржава абавязана паказаць грамадскасці гэтых людзей, — сказаў Аляксандр Камароўскі, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні руху ветэранаў баявых дзеянняў “Абаронцы Айчыны.

      Увагу генпракурора Рыгора Васілевіча звярнулі і на заяву міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова. На прэс-канферэнцыі 26 студзеня ён абвясціў, што Някляева збілі “не супрацоўнікі міліцыі. Аднак 22 снежня сайт ГУУС Мінгарвыканкама паведаміў аб гэтым здарэнні інакш: “Для спынення супрацьпраўных дзеянняў супрацоўнікі міліцыі прымянілі спецыяльныя сродкі і фізічную сілу, у выніку чаго ўдзельнікі незаконнай акцыі разбегліся.

      Як зазначылі ініцыятары звароту, Куляшоў ставіць на мэце зняць адказнасць са сваіх падначаленых, якія здзейснілі злачынства супраць Някляева.

      “Вядома, мы не разлічваем на тое, што заўтра справа будзе ўзбуджана і вінаватыя выяўлены. Але ўжо адказнасць будзе на генпракуроры. Мы яму даводзім, што гэта яго абавязак — узбудзіць справу і правесці расследаванне, — сказаў Алег Волчак.

      Аляксандр Камароўскі дадаў, што звяртацца з нагоды збіцця і турэмнага зняволення людзей пасля выбараў трэба ва ўсе інстанцыі: “І ў Генпракуратуру, і КДБ, і да таго ж Куляшова. І няхай яны адказваюць. Такі маразм і такая агіднасць у Беларусі ўсё роўна рана ці позна спыняцца. І за ўсе дзеянні ім прыйдзецца адказваць. А каб было лягчэй патрабаваць потым з іх гэтую адказнасць, ім трэба зараз ставіць пытанні. Чым мы ўласна і займаемся.

      Сустаршыні аргкамітэта “Абаронцы Айчыны Аляксандр Камароўскі і Алег Волчак просяць таксама “ў межах дадзенай крымінальнай справы даць юрыдычную ацэнку дзеянням супрацоўнікаў міліцыі, якія прымянілі грубую фізічную сілу ў дачыненні да іншых кандыдатаў у прэзідэнты. А менавіта да Андрэя Саннікава, Віталя Рымашэўскага, Рыгора Кастусёва і Міколы Статкевіча.

Каментаваць