Напад на расійскую амбасаду ў Трыпалі

Як перадае спадарожнікавы тэлеканал Al-Jazeera, у беспарадках, арганізаваных сірыйскімі апазіцыянерамі, удзельнічалі і лівійцы.
 
Паводле звестак AFP, нападнікі ўзнялі над рэзідэнцыяй расейскага пасла сцяг сірыйскай апазіцыі. Натоўп скандаваў антырасійскія лозунгі ў знак падтрымкі рэзалюцыі Рады бяспекі ААН у справе Сірыі, якую Расія і Кітай заблакавалі напярэдадні.
 
Падобныя інцыдэнты каля амбасадаў РФ адбыліся сёння і ў некаторых іншых арабскіх краінах.
 
Тым часам ліга арабскіх дзяржаў заявіла, што працягне намаганні дзеля ўрэгулявання сірыйскага канфлікту, нягледзячы на тое, што Расія і Кітай наклалі вета на рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН.
 
У прынятай сёння заяве Ліга заклікала ўлады Сірыі ўзяць да ўвагі патрабаванні сірыйскага народу, каб пазбегнуць ваеннага ўмяшання.
 Сёння ж у Іярданіі ісламісты заклікалі мусульман усяго свету і арабаў байкатаваць тавары расейскай і кітайскай вытворчасці.
 
Раней дзеянні Кітаю і Расіі скрытыкавалі чальцы Рады Бяспекі ААН і сірыйская апазіцыя.
 
Прадстаўнікі Расіі тлумачаць сваю пазіцыю тым, што ўхваленне рэзалюцыі, падрыхтаванай, паводле іх слоў, краінамі Захаду, дало б несправядлівую падтрымку міжнароднай супольнасці аднаму з бакоў грамадзянскай вайны ў Сірыі.
 
Насамрэч рэзалюцыя была падрыхтаваная Лігай арабскіх дзяржаў. У Раду бяспекі ААН праект падало Марока – пасля таго, як назіральнікі Арабскай лігі ў Сірыі зафіксавалі расстрэлы няўзброеных дэманстрантаў праўрадавымі снайперамі.
 
Прадстаўнікі паўстанцаў у сірыйскім горадзе Хомс заявілі, што ўчорашняе галасаванне давяло марнасць іх надзей на міжнародную супольнасць. Паводле іх слоў, поўнамаштабная грамадзянская вайна застаецца для іх адзіным спосабам абараніць сябе ад рэпрэсій уладаў.
 
Аглядальнікі адзначаюць, што нестабільнасць у арабскім свеце ўтрымлівае на высокім узроўні сусветныя цэны энэргарэсурсаў, якія складаюць больш за 70% расійскага экспарту.

Паводле Радыё Свабода
 
Каментаваць