Нарэшце прызначылі

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне старшынёй Круглянскага райвыканкама Анатоля Дуцько.

Раней Анатоль Іванавіч працаваў першым намеснікам старшыні Горацкага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Пасада старшыні Круглянскага райвыканкама заставалася вакантнай больш за год, пасля таго, як напачатку 2009-га былы старшыня Дзмітрый Гобараў быў прызначаны старшынёй Магілёўскага райвыканкама. Увесь гэты час абавязкі кіраўніка раёна выконваў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Бутараў.

За час вымушанага безуладдзя Круглянскі раён здолеў заваліць выкананне шэрагу асноўных прагнозных паказчыкаў за 2009 год і першыя пяць месяцаў гэтага года.

Днямі адбудзецца сесія Круглянскага райсавета, на якой дэпутаты разгледзяць пытанне аб зацвярджэнні Анатоля Дуцько старшынёй Круглянскага райвыканкама.

Іван Варвашэвіч

Каментаваць