Нам патрэбна ваша падтрымка!

Падпішыцеся на "Новы час"! Падтрымайце адзіную штотыднёвую беларускамоўную газету ў Беларусі!




Шаноўныя чытачы, дзесяць гадоў большасць з вас атрымлівала «Новы Час» бясплатна. У нас была такая магчымасць, і мы з задавальненнем дзяліліся з вамі тым лепшым, што маглі даць: родным словам і цікавымі артыкуламі.

На жаль, з ліпеня газета «Новы Час» па Беларусі будзе распаўсюджвацца толькі па падпісцы праз РУП «Белпошта». А ў Мінску і Мінскай вобласці — па падпісцы праз РУП «Белпошта» і праз шапікі РУП «Белсаюздрук».

Падпісацца на «Новы Час» можна: у аддзяленнях паштовай сувязі; праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»; пры дапамозе плацёжна-даведачных тэрміналаў. Таксама можна зрабіць заяўку ў любым аддзяленні паштовай сувязі на афармленне падпіскі паштальёнам у вас дома на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Падпісны індэкс «Новага Часу» — 63279. Кошт падпіскі: на 1 месяц— 2 рублі 43 капейкі, на адзін квартал— 7 рублёў 29 капеек, на ІІ паўгоддзе — 14 рублёў 58 капеек.

Для таго, каб паспець падпісацца на ІІ паўгоддзе, засталося толькі два тыдні. А афармленне і аплата падпіскі праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на ліпень-снежань 2017 года праводзіцца толькі да 22 чэрвеня.

Мы ведаем, што зараз у кожнага з вас не лепшыя часы, і нават некалькі рублёў з сямейнага бюджэту выдаткаваць цяжка. Аднак мы звяртаемся да вас, нашы самыя лепшыя і адданыя чытачы, бо без вас «Новы Час» не здолее выжыць. Мы не збіраем грошы на існаванне, мы проста просім вам падпісацца на вашу, спадзяемся, любімую газету.

Падпішыцеся самі, прапануйце падпісацца суседзям і сябрам — і разам з вамі мы адкрыем новую старонку ў жыцці газеты. Старонку салідарнасці і сяброўскай падтрымкі.

Са свайго боку абяцаем і надалей радаваць вас змястоўнымі палітычнымі і эканамічнымі матэрыяламі. Расказваць пра жыццё розных рэгіёнаў і актуальныя праблемы грамадства. Паведамляць пра падзеі блізкага і далёкага замежжа. А таксама заўсёды знаёміць з цікавымі старонкамі нашай гісторыі і выбітнымі асобамі Беларусі. Карацей, рабіць штотыдзень нашу працу сумленна і аддана. Як і ўсе дзесяць гадоў дагэтуль.

А таксама, як і дагэтуль, штомесяц радаваць вас сталым дадаткам «Літаратурная Беларусь», які працягне знаёміць вас з найлепшымі ўзорамі беларускай прозы і паэзіі, літаратурнай крытыкай і сучаснымі перакладамі.

Мы верым, што ўвесь гэты час недарэмна неслі да вас тое лепшае, што прапаноўвалі нашы аўтары. Што за гэты час паспелі сфармаваць у вас звычку да змястоўнага і вартага чытва. Што вы заўсёды чакалі чарговы нумар нашай з вамі газеты. Што трымалі ў руках «Новы Час» з задавальненнем і заўсёды знаходзілі для сябе, што пачытаць.

Мы спадзяемся, што ў гэты складаны для ўсіх час вы не адмовіцеся ад «Новага Часу», бо верыце, што разам мы дачакаемся лепшага.

З гэтай верай у лепшае мы чакаем вас, нашы будучыя падпісчыкі! А таксама паведамляем, што сярод першых 500 падпісчыкаў будуць разыграныя спецыяльныя падарункі ад рэдакцыі.

Дзякуй, што былі з намі ўсе гэтыя гады! Дзякуй, што будзеце і далей! Разам мы дачакаемся новых часоў!



Таксама жыхары Мінска, Віцебска, Горадні, Магілёва і гэтых абласцей могуць набыць газету ў бліжэйшай краме ці шапіку «Белсаюздруку». Штосуботу свежы нумар з'яўляецца ў продажы. Кошт 56 кап.

Як абяцае кіраўніцтва гэтай установы, газету можна будзе набыць практычна ў кожнай гандлёвай кропцы. Таму мы заклікаем нашых чытачоў спраўджваць гэту інфармацыю і паведамляць у рэдакцыю пра адсутнасць газеты ў продажы.

 

Каментаваць