“Народная воля” судзіцца

“Народная воля аспрэчвае ў судзе папярэджанне Міністэрства інфармацыі. Рэдактар Іосіф Сярэдзіч заявіў пра дыскрымінацыю недзяржаўнай прэсы.

Вышэйшы гаспадарчы суд у Мінску пачаў разглядаць 23 сакавіка зыск газеты да Міністэрства інфармацыі. “Народная воля просіць адмяніць папярэджанне, вынесенае ёй 14 студзеня, бо лічыць яго неабгрунтаваным.



“Народная воля аспрэчвае ў судзе папярэджанне Міністэрства інфармацыі. Рэдактар Іосіф Сярэдзіч заявіў пра дыскрымінацыю недзяржаўнай прэсы.

Вышэйшы гаспадарчы суд у Мінску пачаў разглядаць 23 сакавіка зыск газеты да Міністэрства інфармацыі. “Народная воля просіць адмяніць папярэджанне, вынесенае ёй 14 студзеня, бо лічыць яго неабгрунтаваным.

Падставай для папярэджання стаў артыкул “Хто пачуе лозунг “Сыходзь!?, надрукаваны ў верасні мінулага года. У ім прыводзіцца расповед Зміцера Дашкевіча, лідара “Маладога фронту, пра кампанію “Сыходзь!. Міністэрства інфармацыі расцаніла нататку як распаўсюд інфармацыі ад імя незарэгістраванай арганізацыі. І абвінаваціла ў парушэнні артыкула 38 закона “Аб СМІ.

Ад “Народнай волі ў судзе выступалі галоўны рэдактар Іосіф Сярэдзіч, прадстаўнік выдання юрыст Гары Паганяйла, а таксама аўтарка артыкула Любоў Лунёва ў якасці сведкі. Яны даводзілі, што гэта журналісцкая публікацыя, а не заклік ад імя Маладога фронту. Да таго ж, у артыкуле пазначана, што арганізацыя незарэгістравана ў Беларусі.

Гары Паганяйла адзначыў, што наогул трэба ўзняць пытанне пра канстытуцыйнасць артыкула 38. Бо ён уступае ў супярэчнасць з правам на свабодны збор і распаўсюд інфармацыі. А сыходзячы з логікі папярэджання, журналістам цяпер наогул нельга браць ніякіх інтэрв’ю ў актывістаў незарэгістраваных аб’яднанняў.

Суддзі Кацярыне Караткевіч прадстаўнікі “Народнай волі перадалі шэраг дзяржаўных газет, дзе цытуюцца лідары незарэгістраваных арганізацый. У тым ліку “Советскую Белоруссию і “Рэспубліку. Іосіф Сярэдзіч пацікавіўся ў прадстаўніцы Міністэрства інфармацыі Вікторыі Мялешкі, чаму яны не рэагуюць на аналагічныя парушэнні ў гэтых газетах. На што яна адказала, што міністэрства не ў стане вычытаць усе публікацыі.

Іосіф Сярэдзіч заявіў пра “дыскрымінацыйны падыход да недзяржаўнай прэсы.

А Любоў Лунёва звярнула ўвагу, што папярэджанне вынесена газеце толькі праз чатыры месяцы пасля публікацыі артыкула. І супадае з кампаніяй рэпрэсій супраць незалежнай грамадскасці пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Па сканчэнні выступу журналісткі суддзя абвясціла перапынак. Слуханні па скарзе працягнуцца 28 сакавіка.

Каментаваць