Народны кантроль — за сумленныя выбары

Кампанія пад такой назвай стартавала 20 лютага, пра што ў гэты ж дзень на прэс-канферэнцыі паведамілі прадстаўнікі кіраўніцтваў Партыі БНФ, Беларускай партыі “Зялёныя і Руху “За свабоду. Кампанія, па словах яе ініцыятараў, накіравана на прыцягненне як мага больш шырокіх колаў беларускага грамадства да ўдзелу ў назіранні за выбарамі і ў працы ў выбарчых камісіях.



Кампанія пад такой назвай стартавала 20 лютага, пра што ў гэты ж дзень на прэс-канферэнцыі паведамілі прадстаўнікі кіраўніцтваў Партыі БНФ, Беларускай партыі “Зялёныя і Руху “За свабоду. Кампанія, па словах яе ініцыятараў, накіравана на прыцягненне як мага больш шырокіх колаў беларускага грамадства да ўдзелу ў назіранні за выбарамі і ў працы ў выбарчых камісіях.

Як падкрэсліў намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, пазіцыя заснавальнікаў кампаніі такая, што “сапраўдных выбараў у Беларусі няма, а ёсць толькі імітацыя таго, што ўлады называюць выбарамі. “Але, на вялікі жаль, як паказваюць вынікі незалежных сацыялагічных даследаванняў, больш за палову грамадзян Беларусі лічаць, што ў краіне ёсць выбары, хоць і праводзяцца яны з пэўнымі парушэннямі. Людзі лічаць, што яны шляхам удзелу ў галасаванні могуць паўплываць на яго вынік, і наша задача палягае ў тым, каб людзі шляхам свайго асабістага досведу ўдзелу ў працы выбарчых камісій, у назіранні пераканаліся, што сапраўдных выбараў у Беларусі няма, — адзначыў адзін з кіраўнікоў Партыі БНФ.   

Удзельнікі прэс-канферэнцыі падкрэслілі, што ўсе суб’екты кампаніі “Народны кантроль — за сумленныя выбары! з’яўляюцца зарэгістраванымі агульнанацыянальнымі арганізацыямі, якія маюць права самастойна вылучаць прэтэндэнтаў на ўдзел у камісіях і назіральнікаў па ўсёй Беларусі на ўсіх акругах. Як лічыць намеснік старшыні Руху “За свабоду Юрась Губарэвіч, пры належнай актыўнасці грамадзян ёсць магчымасць “закрыць удзелам у выбарчых камісіях і назіраннем усе 110 акругаў на “выбарах–2012. Уласнымі ж высілкамі, па словах Губарэвіча, Беларуская партыя “Зялёныя, Партыя БНФ і Рух “За Свабоду разлічваюць патрапіць у выбарчыя камісіі, у тым ліку і ў Цэнтрвыбаркам, а таксама ў назіральнікі на 25–30 працэнтах выбарчых акругаў.

Паводле Ігара Лялькова, намаганні ўдзельнікаў кампаніі будуць сканцэнтраваныя на тых акругах, дзе вылучацца кандыдаты, якія абвесцяць пра сваю прыхільнасць да дэмакратычных каштоўнасцяў.

Сябра Каардынацыйнай рады Беларускай партыі “Зялёныя Аляксандр Лагуцёнак паведаміў, што сярод асноўных мерапрыемстваў у рамках кампаніі “Народны кантроль — за сумленныя выбары будуць набор і падрыхтоўка валанцёраў для працы ва ўчастковых камісіях і ў якасці назіральнікаў. Дзеля гэтага, па словах Лагуцёнка, будзе праведзены шэраг семінараў і трэнінгаў.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі заявілі, што кампанія з’яўляецца адкрытай, і выказалі спадзяванне, што да ўжо згаданых трох суб’ектаў-заснавальнікаў далучацца і іншыя дэмакратычныя структуры. Адказваючы на заўвагу журналістаў на прадмет таго, што ў Беларусі ўжо ёсць структуры, якія займаюцца назіраннем за выбарамі (напрыклад, “За справядлівыя выбары), Юрась Губарэвіч адказаў: “Мы лічым, што правядзенне кампаніяў, якія не перакрыжоўваюцца, якія адбываюцца на тых акругах, дзе вылучаюцца партыйныя кандыдаты, дазволяць акумуляваць эфект ад падобнай кампаніі. Мы гатовы да перамоваў з палітычнымі сіламі і грамадскімі структурамі, якія будуць весці ўласныя кампаніі па вылучэнню ў камісіі і па назіранню. Мы лічым, што мы можам дамовіцца пра методыку назірання, пра методыку працы тых людзей, якія будуць уключаны ва ўчастковыя камісіі. Мы таксама гатовы да падпісання супольнага заключэння па гэтых выбарах.

Усіх цікаўных ініцыятары кампаніі “Народны кантроль — за сумленныя выбары просяць звяртацца да іх праз элктронную пошту: uprava@narodny.by; info@pux.by;
info@belgreens.org. Або па тэлефонах: 8 017 334 08 27; 8 017 284 50 12 
 

Каментаваць